2010-01-14 14:44:23

Мінск. У лютым адбудзецца сустрэча Сіноду Беларускай праваслаўнай Царквы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.


Як паведамляецца ў Часопісе №115 Пасяджэння Святога Сінода БПЦ, у лютым 2010 г. адбудзецца сустрэча Святога Сіноду з Прэзідэнтам Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам. Якія пытанні будуць абмеркаваныя на сустрэчы, пакуль не вызначана, але Сінод пастанавіў, што епархіяльныя епіскапы мусяць падрыхтаваць пералік пытанняў.
Прэзідэнт сустракаецца з членамі Сіноду штогадова, звычайна выказваючы ўдзячнасць Праваслаўнай Царкве за падтыманне міжканфесійнай стабільнасці ў краіне, а таксама згадваючы пра матэрыяльную дапамогу Царкве з боку дзяржавы. Святы Сінод, часцей за ўсё, выступае з прапановамі да кіраўніка дзяржавы, у першую чаргу - гэта просьбы, што тычацца матэрыяльнай дапамогі на пабудову тых ці іншых храмаў (дагэтуль,напрыклад. неабходная дапамога для завершання будоўлі сабора ў Мінску ў гонар іконы Божай Маці "Ўсіх тужлівых Радасць"), мяркуецца, будзевы ісці гаворка аб магчымасці выкладання праваслаўя ў школах.








All the contents on this site are copyrighted ©.