2010-01-14 14:43:06

Ватыкан. Папа Бенедыкт 16 падчас агульнай аўдыенцыі павітаў прысутных членаў арганізацыі "Puer"- парафіяльных груп каталіцкіх дабрадзеяў, што ахоўваюць дзяцінства ў розных краінах." Пуэр" добра ведаюць ў нас на Беларусі ад 17 гадоў, бо нясе дапамогу дзецям Чарнобыля і сіротам нашай краіны.


Завершваюцца й гэтак больш доўгія школьныя, а тут у Італіі - калядныя канікулы дзяцей з беларускіх сірацінцаў у італьянскіх сем'ях. Як расказаў пасля аўдыенцыі ў Папы старшыня арганізацыі Сэрджо дэ Чіко - работнік Міністэрства абароны Італіі, які ў вольны час апякуецца справамі Puer, беларускія дзеткі на аўдыенцыі былі надзвычай уважлівымі і ціхімі, слухалі кожнае слова Папы Рымскага ў ягоным настаўленні гэтай серады. Цяпер для іх радасны і ў той жа час сумны момант - вяртаюцца да хаты, да сяброў і настаўнікаў ды сваякоў, да якіх вельмі прыязныя гэтыя сіроты пры жывых, але не існуючых бацьках. Для тых малых беларусаў, каму не давялося гэтым разам справіць Нараджэнне Хрыстова ў Вечным горадзе, павязуць шмат падарункаў. І хаця снежная Беларусь зараз значна прыгажэйшая за даждлівую Італію, аднак, збіраючы свае запоўненыя рукзакі, сумуюць, бо пакідаюць Італьянскіх мамаў і татаў. Менавіта так называюць нашы дзецІ сваіх італьянскіх сямейнікаў. З імі прайшла сустрэча прадстаўнікоў беларускай Амбасады і Міністэрства адукацыі РБ. Рэпартаж аб падзеі слухайце ў нашай заўтрашняй праграме.







All the contents on this site are copyrighted ©.