2010-01-13 14:36:35

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 13-га студзеня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа паломінікаў і вернікаў з кожнага кутку свету.
“Гісторыя ўвекавечвае многіх Святых рэфарматараў Касцёла, сапраўдных сведкаў Хрыста і Яго Эвангэльля”,- сказаў Бэнэдыкт 16. Сярод іх асаблівая роля прыпадае Святым Францішку і Дамініку, заснавальнікам двух вялікіх 13-ці векавых Жабрацкіх Законаў: Братоў Меньшых і Прапаведніцкага Закону, вядлмых як Францішкане і Дамінікане.
RealAudioMP3
Ідэі ўбогага жыцця, распаўсюджвання Слова Божага ды наследавання Хрыста ў штодзённым жыцці,- знайшлі вялікі і трывалы водгук, прыцягваючы да супольнасцяў натоўпы новых ахвотнікаў, натхняючы апостальства як сярод свецкіх асоб так і сярод ерэтыкаў і паганаў.
Руплівасць пра рэлігійнае жыццё братоў, адкрытасць на чалавечыя праблемы, дапамога вернікамі і душпастырская турбота,- сказаў у сённяшняй катахэзе Святы Айцец,- напоўнівалі вернікаў новаю энэргіяю, стваралі еднасць і духоўны энтузіязм. Новы стыль законнага жыцця асабліва дацэньваўся і быў падтрымліваны тагачаснымі Рымскімі Папамі: Інканенцыям Трэцім і Ганарыюшам Трэцім.
Гэты асаблівы стыль жыцця, які прытрымліваўся ўбоства, любові Хрыста і наследавання Яго быў перанесены ў жыццё свецкіх асоб, супольнасцей, сем”яў і даў вялікі плод у постаці Трэцяга Закону. Айцы францішкане і дамінікане адыгралі галоўную ролю ў развіцці тэалогі ў школах і ўнівэрсытэтах. Былі цудоўнымі сведкамі і настаўнікамі веры. Хай прапанаваны імі стыль жыцьця,- сказаў на заканчэнне аўдыенцыі Папа,- будзе выклікам таксама і для нас.
Затым Бэнэдыкт 16 зрабіў заклік да салідарнасці з народам Гаіці
RealAudioMP3
Жадаю цяпер звярнуцца з заклікам да драматычнае сітуацыі ў Гаіці. Мая думка накіроўваецца, ў прыватнасці, да насельніцтва, якое моцна пацярпела з прычыны землятрасення, якое спрычыніла смерць многім асобам, вялікую колькасць бяздомных і зніклых без вестак людзей а таксама значныя матарыяльныя шкоды. Запрашаю ўсіх далучыцца да мяне ў малітве да Пана за ахвяраў гэтае катастрофы і за тых, якія аплаківаюць загінуўшых. Запэўніваю аб маёй духоўнай блізкасці да тых, хто страціў свой дом і да тых, што пакуюць ад гэтай катастрофы. Звяртаюся да шчодрасці ўсіх, каб братам і сёстрам Гаіці, што жывуць у гадзіне патрэбы і гора, была праяўлена нашая канкрэтная салідарнасць і актыўная дапамога з боку Міжнароднай Супольнасці. Каталіцкі Касцёл праз свае дабрачынныя арганізацыі прыйме неадкладна меры, каб задаволіць насельніцтва ў самыя штодзённыя патрэбы.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.