2010-01-12 14:20:17

У Сенегале прэзідэнт упершыню прызначыў Міністра па справах рэлігіі.
Такім чынам вырашаны крызіс між урадам і рэлігійнымі грамадамі


Крызіс між нацыянальным Касцёлам і прэзідэнтам прэзідэнтам Уэдам здарыўся пасля ягонага выступлення перад імамамі, калі ён заявіў, што Ісус Хрыстос ня ёсць Бог. Цяпер прэзідэнт сказаў :”Калі я прахаджу ля царквы, я не зацікаўлены ў тым, што адбываецца ўнутры. Гэта не мая праблема. Таму што я мусульманін. Гэта мне дыктуе мая талерантнасць і памяркоўнасць.» Да такога выніку прыйшоў прэзідэнт пасля вельмі моцнага пратэсту кардынала Сарра. Перад Новым годам прэзідэнт Сэнэгалу ўжо перадаў просьбу аб прабачэнні да кардынала праз свайго сына. Ён выказаўся, што зараз, са стварэннем Міністэрства па справах рэлігіі будзе магчымасць прадухілення падобных інцыдэнтаў і добрага вырашэння непаразуменняў.










All the contents on this site are copyrighted ©.