2010-01-12 14:18:08

Ватыкан. У прэсавым камюніке падвынікоўваюцца мінулагоднія падзеі. На першым месцы паведамлена, што 9 сьнежня 2009 г Святы Пасад стабілізаваў дыпламатычныя адносіны з Расейскай Федэрацыяй на ўзроўні Апостальскай Нунцыятуры і Пасольства Расейскай Федэрацыі.


Такім чынам, 178 дзяржаў ў цяперашні час падтрымліваць поўнамаштабныя дыпламатычныя адносіны са Святым Пасадам. Дадаюцца да гэтага спісу як асабовыя суб’екты: Еўрапейскі саюз, Сувярэнны Ваенны Мальтыйскі ордэн, так і спецыяльная місія : Упраўленне Арганізацыі вызвалення Палесціны.
Што тычыцца высокіх міжнародных структур, Святы Пасад прадстаўлены ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у якасці назіральніка ды з'яўляецца таксама членам 7 арганізацый і ўстаноў сістэмы ААН. Ватыкан ёсць прадстаўлены як назіральнік яшчэ ў 8-мі іншых структурах ды ёсць членам або назіральнікам ў 5 рэгіянальных арганізацыях. Напрацягу 2009 года было падпісана:- 12 студзеня - Пагадненне Святога Пасаду і Зямлі Шлезвіг-Гальштэйн, каб скарэктаваць прававое становішча каталіцкай Царквы ў гэтай Зямлі Нямеччыны, а абмен ратыфікацыйнымІ граматамі гэтага Пагаднення адбыўся на 27 мая, летась. У сакавіку, 5, было падпісана 6-е Пагадненне да Канвенцыі паміж Святым Пасадам і Аўстрыяй па правілах спадчыннных сувязей, а абмен ратыфікацыйнымі граматамі адбыўся 14 кастрычніка. 10 сьнежня прайшоў абмен граматамі па ратыфікацыі пагаднення з Бразіліяй, падпісанага 13 лістапада 2008 года. Напрыканцы, у снежні, 17, было заключана Манетнае пагадненне паміж Урадам горада-дзяржавы Ватыкан і Еўрапейскім саюзам, якое неадкладна ўступіла ў сілу.








All the contents on this site are copyrighted ©.