2010-01-11 14:48:04

У Сыкстынскай Капліцы Папа ўдзяліў Сакрамант Хросту


У нядзелю 10-га студзеня, ў Нядзелю Хросту Пана, згодна з традыцыяй Святы Айцец старшынстваваў Святой Імшы ў Сыкстынскай Капліцы, ў часе якой ўдзяліў сакрамант хросту 14 немаўлятам: 7-мі хлопцам і 7-мі дзяўчынкам. У казанні Папа прыпомніў, што Хрост Хрыста паказвае паступовае аб”яўленне Бога чадавецтву. Аб”яўленне пачынаецца ад народзінаў у Бэтлееме, ёсць абажанае Марыяю, Язэпам і пастырамі, затым Мудрацамі ў часе Богазьяўлення. Даходзіць да паўнаты ў аб”яўленні Езуса ў водах Ярдана перад Янам Хрысціцелям і ўсім Ізраілям. Хрост гэта таксама дарога ставацца Дзіцём Божым.
“Мы можам сказаць, што гэтым дзецям сёння адкрываецца неба,- прыпомніў Бэнэдыкт 16. Яны атрымліваюць ў дары ласку Хросту; Дух Святы пасяляецца ў іх быццам-бы ў святыні, пераменьваючы іхнія сэрцы. З гэтага моманту голас Айца прыкліча іх быць Яго сынамі ў Хрыстусе і ў Яго сям”і, якою ёсць Касцёл, даючы кожнаму дар веры. Сёння гэтыя дзеці будуць ахрышчаныя ў веры Касцёла, вызнаванай бацькамі, хростнымі ды прысутнымі тут хрысціянамі, якія пазней павядуць іх за Хрыстусам.
На заканчэнне сваёй прамовы Святы Айцец прыпомніў, што прасіць хросту дзіцяці з”яўляецца адначасна абавязкам бацькоў і хросных выхоўваць іх у веры Хрыстовай. Хрост гэта толькі пачатак гэтай веры, якая зазнае многія выправаванні.








All the contents on this site are copyrighted ©.