2010-01-11 14:47:45

У панядзелак 11-га студзеня Бэнэдыкт 16 сустрэўся з Дыпламатычным Корпусам, акрэдытаваным пры Святой Сталіцы


Сустрэча адбылася ў Апосталскім Палацы ў Ватыкане. У сваёй прамове да дыпламатаў Святы Айцец падзякаваў ім за іхнюю прысутнасць: " Праз вас я хацеў-бы перадаць мае сардэчнывя віншаванні і пажаданні народам, якія вы прадстаўляеце." Падзякаваў асабліва за добрыя пажаданні ад дыпламатаў дэкану Дыпламатычнага Корпусу, амабасадару Ланца. Затым Папа сказаў
RealAudioMP3
У апошнія тыдні былі ўсталяваныя поўнамаштабныя дыпламатычныя адносіны паміж Святым Пасадам і Расейскай Фэдэрацыяй: гэта прычына вялікага задавальнення. Аналагічным чынам быў вельмі важным візіт, што нядаўна нанёс Прэзідэнт В”етнама, краіны, якая дарагая майму сэрцу і ў якой Касцёл святкуе сваю шматвяковую прысутнасць. У гэтым духу адкрытасці ў 2009-м годзе я сустрэўся са шматлікімі дзеячамі розных краін, а таксама я сам асабліста наведаў некаторыя з гэтых краін і ў будучыні, па меры магчымасці, жадаў бы працягваць наведваць іх,- сказаў Папа да дыпламатаў.- Касцёл адкрыты для ўсіх і ў Богу існуе для іншых. Таму прыймае акрыўны удзел у долі чалавецтва, якое надалей падзвяргаецца моцнаму крызісу."
Далей Папа гаварыў аб дэградацыі навакольнага асяроддзя, асабліва ў ракурсе Канфэрэнцыі, што адбылася ў Капенгагене адносна змены клімату. "Я спадзяюся,- паведаміў Бэнэдыкт 16,- што сёлета, спачатку ў Боне, а затым у Мэксіцы ААН дойдзе да лепшага вырашэння гэтага пытання. Гэта вельмі важна, таму што тычыцца лёсу некаторых краін, асабліва астраўных дзяржаў. Калі мы хочам пабудаваць сапраўдны мір, як магчыма аддзяліць, ці нават супрацьпаставіць ахову асяроддзя жыцьцю чалавека, ўключна яшчэ ненароджаных?,- запытаўся Папа. - Акрамя таго, як я сказаў на нядаўняй Сусветнай Сустрэчы ФАО (структуры Арганізацыі Аб”яднаных Нацый па пытаннях сусветнай харчавой бяспекі),зямля можа пракарміць ўсіх сваіх жыхароў, пры умове, што эгаізм не прывядзе некаторых з іх да захоплівання даброў, прызначаных для ўсіх”. Далей Святы Айцец гаварыў аб няроўным падзеле прыродных даброў, асабліва ў Афрыцы, якую ён нядаўна наведаў. "Як мы можам забыць тое, што барацьба за доступ да прыродных рэсурсаў з”яўляецца адной з прычынаў розных канфліктаў, не толькі ў Афрыцы, але і ў іншых частках свету. З іншага боку, ёсць яшчэ вялікія ўчасткі зямлі, напрыклад у Афганістане, дзе сельская гаспадарка звязана з вытворчасцю наркотыкаў, і парадаксальна ёсць важнаю крыніцаю сродкаў да жыцця." Папа паклікаў да замянення гэтай дзейнасці, уплываючай на харчавую вытворчасць. У гэтым кантэксце паклікаў міжнародную супольнасць, каб не адмаўлялася ад барацьбы з наркаманіяй і гандлям наркотыкамі ды вынікаючымі ад іх грамадзкімі і маральнымі праблемамі.
Рознага роду насілле, голад, а таксама сціхійныя бедствы і дэградацыя навакольнага асяроддзя з”яўляюцца прычынаю пакідання людзьмі сваёй зямлі. " У абліччы такой масавай эміграцыі, запрашаю цывільныя ўлады краін дзейнічаць на аснове справядлівасці і салідарнасці. Асабліва жадаю ўспомніць хрысціянаў Блізкага Ўсходу. Яны пакідаюць зямлю сваіх бацькоў, зямлю, на якой развіваўся Касцёл першых вякоў. Каб быць блізка іх, выказаць маю падтрымку, я склікаў на гэтую восень Спэцыяльную Асамблею Сыноду Біскупаў адносна Блізкага Усходу,- паведаміў дыпламатам Святы Айцец.-Ахова стварэння ўзнімае іншыя выклікі, на якія немагчыма адказаць інакш, як толькі праз міжнародную салідарнасць. Думаю пра сціхійныя бедствы, якія ў мінулым годзе спрычынілі смерць, пакуты і разбурэнні на Філіпінах, В”етнаме, Лаосе, Камбоджы і на востраве Тайвань. Як мы можам забыць пра Інданэзію, а бліжэй да нас рэгіён Абруца, ў Італіі, знішчаныя землятрасеннем? Яны патрабуюць нашай салідарнасці. Але захаванне стварэння, апрача салідарнасці, патрабуе таксама згоднасці і стабільнасці дзяржаў. Калі ўзнікаюць разнагалоссці і варожасць паміж дзяржавамі, каб абараніць мір, дзяржавы павінны працягваць з усёй рашучасцю канстуктыўны дыялог." І тут Папа прыпомніў, між іншым, пагадненне паміж Армэніяй і Турцыяй, якія намерваюцца аднавіць дыпламатычныя адносіны. "І спадзяемся, што, шляхам дыялогу, адносіны паміж усімі краінамі Паўднёвага Каўказа будуць паляпшацца. Падчас майго паломніцтва да Святой Зямлі,- зноў сказаў Бэнэдыкт 16,- я заклікаў Ізраільцыянаў і Палестынцаў да дыялогу і пашаны правоў іншых. І зноў я паднімаю мой голас, каб было агульнапрызнаным права Ізраіля на існаванне, і каб Ізраіль цешыўся мірам і бяспекаю ў межах, прызнаваных міжнароднаю супольнасцю. І ў роўнай ступені мае права палестынскі народ на стварэнне сувэрэннай і незалежнай дзяржавы, жыць годна і свабодна перамяшчацца, а Ерусалім мусіць захаваць свой святы характар." Далей Папа выступіў у абарону хрысціян Пакістана ды гаварыў аб сітуацыі ў Іране, Лібане, Гандурасе і іншых краінах. На заканчэнне Святы Айцец нагадаў, што Касцёл вучыць, што адказ на ўсе гэтыя пытанні знаходзіцца ў Хрысце, “бо ў Ім створана ўсё, што на небе і на зямлі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.