2010-01-11 14:48:55

Малазія. Тут мінулай ноччу не стала трох каталіцкіх цэркваў. Катoлікі ў Малайзіі складаюць каля 9%, мусульмане больш чым 60%.


Тры каcцёлы былі аб'ектамі падпалаў за адну ноч на ўскраіне мясцовасці Куала-Лумпур ў Малайзіi, пераважна мусульманскай краіне. Адна з цэркваў была поўняю спаленa, а дзве моцна пашкоджаныя бутэлькамі з палымянай сумессю."Я пастаўлюся вельмі сурова да аўтараў падзей той ночы,"- сказаў у ходзе прэс-канферэнцыі Mіністр унутраных спраў Гішамудзін Хусэйн. Начальнік паліцыі Муса Хассан запэўніў журналістаў, што забяспечыў разгортванне сіл для бяспекі цэркваў і касцёлаў з улікам пагроз нападу, абвешчанага прадстаўнікамі мусульманскіх груп.За гэтыми падзеямі стаіць, аднак, палеміка ў друку аб немагчымасці выкарыстання католікамі ў называнні Бога Адзінага для хрысціянаў слова "аллах". У апошнія тыдні года сама Малайзійская паліцыя канфіскавала больш за 15 тысяч Біблій, завезеных з Інданезіі, таму што пераклад тэксту утрымліваў тэрмін "Аллах" для абазначэння Бога. Айцец Лоуренс Эндру, дырэктар аталіцкага штотыднёвага " Весніка" - газеты, якая мае наклад каля 14 тысяч асобнікаў у тыдзень і выдаецца ў чатырох мовах, - асуджвае кампанію запалохвання, якая ажыццяўляецца таксама праз серыю атак у Інтэрнеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.