2010-01-09 11:10:34

У Беларусі пачалося вяшчанне дзіцячага праваслаўнага тэлеканала "Радость моя"


У Беларусі распачаў вяшчанне дзіцячы праваслаўны тэлеканал «Радость моя». Прэзентацыя новага тэлеканала адбылася 4 студзеня 2010 г. у Мінску. Свецкі канал, створаны праваслаўнымі вернікамі, прапануе гледачам духоўна-асветніцкія, адукацыйныя і дзіцячыя праграмы.
Асаблівасцю тэлеканала, як паведамляе інфармацыйнае агенцтва «БелТА», з’яўляецца наследаванне традыцый Праваслаўнай Царквы.
Ідэя праекта нарадзілася ў Расіі ў сакавіку 2007 г. Упершыню дзіцячы сямейны адукацыйны тэлеканал выйшаў у эфір расійскага тэлебачання ў студзені 2008 г. Многія яго праграмы сталі пераможцамі разнастайных конкурсаў.
На сённяшні дзень асобныя тэматычныя блокі тэлеканала «Радость моя» транслююцца на ўсю сетку тэлеканала «Союз» (у тым ліку і на тэрыторыі нашай краіны) і сетку тэлеканала «СПАС», а таксама рэгіянальнымі эфірнымі тэлекампаніямі. Зараз вядзецца абмеркаванне магчымасці трансляцыі праграм тэлеканала на цэнтральных эфірных тэлеканалах Беларусі і Расіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.