2010-01-08 16:44:42

Рым.Працягваецца падрыхтоўка да візыту Папы Рымскага ў Ізраільскі храм Рыма 17 студзеня з нагоды Дня яўрэйска-хрысціянскага дыялогу. Гэта ўжо ў трэці раз Бенедыкт XVI наведвае сінагогу .


Першы раз:ён пабываў у Кёльнскай -- у 2005 годзе, у 2008 – ва Ўсходнім паркy ў Нью-Ёрку . Адразу ж пасля абрання на Папства, Бэнэдыкт XVI выказаў галоўнаму рабіну Рыма Рыкарда Ды Сен'і сваю гатоўнасць даверу "з дапамогай Ўсявышняга, каб працягваць дыялог і ўмацоўваць супрацоўніцтва з сынамі і дачкамі яўрэйскага народа ".
У 2010 сустрэча будзе праходзіць у амаль 24-годдзе пасля гістарычнага візіту Папы Яна Паўла II у сінагогу Рыма . Ці жыве той дух, у якім яўрэйскія абшчыны сталіцы сустракалі Папу Рымскага тады? Пра гэта запытаўся журналіст Фабіё Колагранда ў рабіна Ды Сен'і:
Рабін Рыкарда ды Сэньі адказаў:- Мы усведамляем, што візіт з'яўляецца важнай вяхой у дыялогу, і маем вялікія чаканні таго, што гэта дасць перспектывы для палепшання агульнага клімату. Візіт Яна Паўла II-га ў 1986 гэта азначыў падзенне сцяны недаверу, мы зведалі такое пачуццё на працягу многіх гадоў.  Цяпер адчуваем - пераймальнасць у першую чаргу.  
?:- Папа наведае сінагогу Рыма у дзень Моэду. Дата мае дадатковы сэнс ці гэта супадзенне?
  Р. - Мы павінны растлумачыць, што ў той дзень ў 1793 годзе быў напад на Рымскае гета : з прычыны таго, што яўрэйская абшчына была прыхільнікам права у ў духу Французскай рэвалюцыі, што стамілася быць заключанай ў гета і пачала наракаць на абмежаване свабоды. Быў ўзброены напад. У яго моманце неба афарбавалася ў свінцовы колер, упаў дождж і патушыў запал гвардзейцаў. Відавочна, сёння мы знаходзімся на цалкам іншым этапе гісторыі.
?:- Спадар рабін Ды Сен'і, некалькі дзён таму вы выказалі сваю ўдзячнасць за словы тлумачэння айцу Федэріку Ламбардзі, дырэктару прэс-службы Святога Пасаду, пасля апублікавання ўказу аб гераізме дабрачыннасцей Папы Пія XII. Наколькі важна было гэта ўдакладненне?
  Адказ: Як удакладніў aйцец Ламбардзі, тлумачэнні былі важныя і аказалі пазітыўнае ўздзеянне на змяненне клімату, яны далі знак адчувальнасці таго, што ў Ватыкане пачулі яўрэйскую рэакцыю на гэты ўказ.
  ?- Значыць, дыялог можа і павінен працягвацца. Вы так думаеце?  
Адказ. - Так, безумоўна, таму што, калі мы спынім абмеяркоўваць рэчы, якія нас падзяляюць, процьма пыглыбіцца. Нам варта было б падумаць пра рэчы, якія нас аб'ядноўваюць, пакінуўшы спрэчкі за сталом для абмеркавання. З іншага боку, дыялог азначае таксама набліжэнне. Абмеркаванне неабходна. Калі ёсць два чалавекі з аднолькавай думкай, няма што абмяркоўваць. Такім чынам, адрозненні маюць важнае значэнне для прасоўвання наперад. Акрамя гэтага, аднак, мы павінны пачаць несці паведамленне і іншым грамадам -- перадаваць наш дух братэрства, які накладае абавязацельствы на ўсіх. Свет назірае за намі не проста, а каб убачыць, ці можам мы выканаць узятыя на сябе рэчы. Быць узорам - гэта праблема, якая стаіць перад намі ў перспектыве гэтага візіту.







All the contents on this site are copyrighted ©.