2010-01-08 13:24:05

Ватыкан: "Дом Пятра заўсёды адкрыты для ўсіх вернікаў і людзей добрай волі",- сказаў Папа жаўнерам італьянскай паліцыі, якія ахоўваюць Ватыкан звонку


Папа даў ў Клеменцінскай залі аўдыенцыю кіраўнікам Таварыства карабінераў "Рома сaн Пьетро." Яго члены нясуць вахту вакол горада-дзяржавы Ватыкан. Прадставілі службоўцаў галоўнакамандуючы Леанардо Галітэлла і правінцыйны камандуючы генерал Віктар Томазоне ў суправаджэнні арцыбіскупа Вінченцо Пельві, вайсковага ардынарыя Італіі. (Карабінеры - гэта вайсковыя паліцэйскія , што падобна да Амону.)
Папа выказаў ім сваю падзяку за паслугі, прадастаўляныя паблізу Ватыкана, спрыяючы " бяспецы і спакою для паломнікаў і турыстаў, якія прыбываюць у цэнтр каталіцкай веры". Ён падкрэсліў, што карабінеры забяспечваюць "неабходную атмасферу для духоўнага ўздыму падчас візіту на магілу Апостала Пятра, а таксама ствараюць спрыяльныя ўмовы для іх сустрэчы з Наступнікам Пятра, якому Хрыстус даручыў задачу ўмацавання братоў па веры ... Пад велічнай каланадай архітэктара Берніні, дом Пятра застаецца абдымкамі для вернікаў і ўсіх людзей добрай волі, якія прыбываюць сюды па Настаўніцтва ад Папы Рымскага. Вайскоўцы Італьянскай Рэспублікі забяспечваюць спакой і трываласць , што заахвочвае расці ў веры і ставацца будаўнікамі міру і грамадзянскай згоды ",- сказаў з падзякай Бенедыкт XVI. -Для кожнага наведвальніка вы ствараеце ўмовы мець унікальную магчымасць выпрабаваць радасць, умацаваць веру і выпрабаваць каштоўнасці братэрства, згоды і ўзаемнай павагі. А самі даецё прыклад таго. Затым, спасылаючыся на традыцыі вернасці, шчодрасці як ідэалы кавалераў зброі, Папа прыклікаў заступніцтва Маці Бога, апекункі карабінераў, каб суправаджала Вас і ўсіх змагароў за шчасце людзей, у асаблівасцітых, хто ў розных краінах па ўсім свеце прыгортвае прымірэнне."( Італьянскія карабінеры ўдзельнічаюць у далікатнай місіі забеспячэння парадку ў самых гарачых кропках свету.)








All the contents on this site are copyrighted ©.