2010-01-06 13:50:55

Свята Богазьяўлення ў Ватыкане


У сераду 6-га студзеня Каталіцкі Касцёл ушаноўвае Свята Богазьяўлення, вядомае як Свята Трох Каралёў. З гэтае нагоды Папа Бэнэдыкт 16 адслужыў раніцай а гадзіне 10-й рымскага часу ў Базыліцы Святога Пятра -ўрачыстую Святую Імшу.
У сваім казанні Святы Айцец прыпомніў, што ў Бэтлеем прыбылі не магутныя гэтага свету, не каралі , але Магі - невядомыя персанажы, на якіх, магчыма, глядзелі з падазронасцю; адным словам ,яны тады не заслугоўвалі асаблівай ўвагі. Жыхары Ерусаліму ведалі аб незвычайным нараджэнні, але не лічылі патрэбным хвалявацца. У Бэтлееме, здаецца, ёсць хтосьці, хто клапоціцца аб гэтым нованароджаным Дзіцяці, якога Магі называюць Каралём Юдэйскім. RealAudioMP3
Гэтыя персанажы, што прыйшлі з Усходу, ня ёсць апошнімі, але першымі з вялікіх працэсій тых, якія на працягу усіх эпохаў гісторыі здолелі распазнаць пасланне зоркі. Спазналі дарогу, ўказаную Святым Пісаннем. Яны знайшлі Яго, Які здаваўся слабым, але гэта Ён - Які мае моц даваць радасць чалавечаму сэрцу. У Ім праяўляецца цудоўная рэчаіснасць, менавіта, што Бог нас ведае і ёсць блізка нас; што Ягоная веліч і магутнасць не выяўляюцца праз лёгіку моцы свету, але ў логіцы бездапаможнага дзіцяці, сіла якога ёсць любоў, што нам даецца.
Магі прыносяць Дзіцяці Езусу,- сказаў далей Бэнэдыкт 16,- золата, ладан і мірру. Гэтыя дары - сімбалі правасуддзя. Сапраўды, паводле мыслення на Усходзе, гэтыя дары прадстаўлялі тады прызнаванне Езуса як Бога і Караля: дары ёсць актам падпарадкавання. Значыць, што з гэтага моманту Магі прызнаюць уладу Езуса. Вынікі гэта ўзнікаюць неадкладна: Магі не могуць працягваць намечанай дарогі, не могуць вярнуцца да Ірада. Яны далей былі ўжо ведзеныя дарогаю Дзіцяці: дарогаю любові, якая толькі можа перамяніць сьвет.
Толькі ў гэтым Дзіцяці праяўляецца сіла Бога, які аб”ядноўвае людзей ўсіх часоў. Бо толькі пад Яго кіраўніцтвам мы можам падарожнічаць па шляху любові, якая пераменьвае свет. Многія бачылі Бетлеемскую зорку,- працягваў Папа сваё казанне,- але мала хто зразумеў пасланне Бога. Чаго не хапае для тых, хто застаецца абыякавым, для тых, хто бычыць шлях, але не рухаецца? Мы можам адказаць: перашкаджае занадта шмат упэўненасці ў самых сябе, сцвярджанне, што яны выдатна знаюць рэальнасць; самазадавальненне, нейкае канчатковае адмаўленне, што робіць іх сэрцы зачыненымі і нечуллівыміі на Божую навіну, на Бога, Які хоча іх сустрэць. У рэшце не хапае сапраўднага прымірэння, якое ўмее падпарадкавацца таму, што сапраўды адважнае, хоць праяўляеляецца ў бездапаможным Дзіцяці. Мы просім Езуса даць нам сэрца мудрае і нявіннае, якое б дазволіла нам убачыць зорку сваёй міласэрнасці, ісці Яго дарогаю, каб сэрцам знайсці Яго,- сказаў на заканчэнне Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.