2010-01-06 13:51:10

Папа апаўдні звярнуўся са словамі віншавання на свята Богаз'яўлення да вернікаў, сабраных на плошчы святога Пятра для адгаварэння з ім малітвы Анёл Панскі


Адразу пасля малітвы Бенедыкт 16 сказаў:(голас Папы) RealAudioMP3 " Я рады адрасаваць мае самыя сардэчныя добрыя пажаданні нашым братам і сёстрам з Усходніх цэркваў, што маюць святкаванне Раства Хрыстова заўтра. Хай таямніца святла з'яўляецца крыніцай радасці і асвячання кожнай сям'і і суполкі.
На свята Богаз’яўленьня прыпомню дзіцячы Місійны дзень пад дэвізам "Дзеці дапамагаюць дзецям". Ён запачаткаваны Папам Піям XII ў 1950 годзе. Вітаю з любоўю ўсіх малых місіянераў на пяці кантынентах і заахвочваю іх, каб заўсёды былі сведкамі Хрыста і Дабравеснікамi Яго Эвангелля.
У сваім асноўным звароце да вялікага натоўпу прадстаўнікоў розных народаў у святочным Рыме пад вакном апостальскага палацу Папа сказаў: "Сёння мы адзначаем вялікае свята Богаз'яўлення - прызнавання Бога для ўсіх народаў, прадстаўленых вешчунамі з Усходу, прыйшоўшымі на пакланенне да новага Караля яўрэяў.Эвангеліст Матэй, які распавядае аб выпадку, падкрэсліў, што яны прыйшлі ў Ерусалім пасля таго, як убачылі зорку - па прыкмеце нараджэння караля і Месіі, прадказанага прарокамі. Пайшлі ў Ерусалім, бо мелі патрэбу ў кіраўніцтве кніжнікаў, каб дакладна ведаць, куды ісці. Ім пазначылі Бетлеем - горад Давіда. Тут магі-вешчуны паўстаюць перад намі як узор тых, хто шукае ісціну. Яны былі мудрыя людзі, якія глядзяць на зоркі і ведаюць гісторыі розных народаў, людзьмі навукі ў шырокім сэнсе. Яны назіралі сусьвет як вялікую кнігу, поўную знакаў і пасланняў ад Бога да чалавека. Іхныя веды, такім чынам, гатовыя да далейшых адкрыццяў і чуллівыя на Божы заклік. Яны ж моглі самазадаволена сказаць:” нам ніхто не патрэбны". Кульмінацыяй іх падарожжа была сустрэча з "Дзіцяткам і з Марыяй, Маці Яго" (Мф. 2:11). У Евангеллі сказана, што "яны пакланіліся Яму". Як сапраўдныя навукоўцы, старажытныя магі былі адкрытыя на таямніцу, якая праяўляецца дзіўным чынам. Магі, якія выбралі ў якасці свайго кіраўніка і Боскае Дзіця, імкнуцца захаваць яго ў сакрэце, як маці Божая – Марыя, вызначаючы галоўную жыццёвую сілу. Гэта любоў. Мы таксама павінны ўзірацца ў прыклад Панны Марыі, бо Яна - узор сапраўднай мудрасці. Мудрасць – гэта глыбокая гармонія паміж розумам і верай, навукай і прыняццём Таямніцы." Напрыканцы сустрэчы Папа ўсіх паблаславіў і павітаў тэатралізаванае шэсце Трох Каралёў з працэсіямі з розных гарадоў і вёсак Італіі. Як заўсёды, завершвала шэсце Бефана - італьянская казачная баба Яга, якая падкладае вугаль ў паняохі непаслухмяным дзеткам, а добрым ды выдатнікам дае цукеркі.

















All the contents on this site are copyrighted ©.