2010-01-05 14:51:18

Сакратар Бэнэдыкта 16 наведаў Сусанну Маёло, што кінулася на Папу перад набажэнствам вігіліі чакання Нараджэння Пана



Прэсавы прадстаўнік Апостальскай Сталіцы ксёндз Фэдэрыко Лёмбардзі пацвердзіў, што ў апошнія дні асабісты сакратар Святога Айца наведаў Сусанну Маёло, якая ў часе апошняй вігіліі чакання Нараджэння Пана кінулася ў Базыліцы Святога Пятра на Бэнэдыкта 16. Ксёндз Георг Гансвэйн быў у яе з кароткім візітам, перадаў ёй прывітанне ад Папы. Сакратар запэўніў у сваёй зацікаўленасці вясвятлення гэтай сітуацыі. Наведанне мела прыватны характар.
Жыхарка Швейцарыі ў бальніцы знаходзіцца пад Рымам на медычным назіранні. Ксёндз Фэдэрыко Лёмбардзі таксама сказаў, што юрыдычна справу нападу Сусанны Маёло на Папу вырашыць суд Ватыканскае Дзяржавы.
25-ці гадовая грамадзянка Швейцарыі і Італіі двойчы намагалася наблізіцца да Папы Бэнэдыкта 16. Першы раз зрабіла гэта год таму назад.
Масс-мэдыя прысвяцілі апошняму гвалтоўнаму эпізоду ў Ватыканскай Базыліцы шмат увагі, многа разоў паўтараючы сюжэт нападу ў час пачатку вігіліі Нараджэння Пана. Значна менш месца прысвяцілі Пасланню Папы на Божае Нараджэнне ці святочнаму абеду Святога Айца з галечнымі Рыму.








All the contents on this site are copyrighted ©.