2010-01-05 14:51:42

Кіраўнік Ватыканскага Банка: зніжэнне нараджальнасці ёсць прычынаю крызісу



Эканамісты не ўзялі пад увагу, што без натуральнага прыросту няма развіцця. Гэткае меракаванне выказаў прэзідэнт Ватыканскага Банку ( IOR) у адной з італьянскіх газет. У інтэрв”ю газэце “Ля Стампа” ад 4-га студзеня прафесар Этторэ Тэдэскі, якога назначылі 23-га верасня мінулага году кіраўніком Ватыканскага Банку пацвярджае словы Папы. Бэнэдыкт 16 ў часе адгаварэння Багародзічнае малітвы “Анёл Панскі” ў нядзелю 3-га студзеня сказаў, што эканамічныя прагнозы не могуць быць надзейныя. Прафесар Тэдэскі, які апрача банкаўскай дзейнасці выкладае этыку фінансаў у Каталіцкім Унівэрсытэце ў Мілана, прыпамінае памылковыя прагнозы эканамістаў у перыядзе ад другой паловы 70-х гадоў, мінулага стагоддзя. Яны прадбачвалі тады мільёны памерлых ад голаду ў Індыі ды іншых азіяцкіх краін. Між тым, менавіта там эканоміка развіваецца сёння найбольш дынамічна і падтрымлівае таксама эканамічны баланс Захаду.
Кіраўнік Ватыканскага Банку мяркуе, што эканоміка павінна разглядацца як сродак для дасягнення мэтаў. Ніякія правілы паводзінаў не могуць быць аддзелены ад этыкі. Каталіцкая этыка не блытае сродкаў з мэтамі. Прафесар Тэдэскі звяртае ўвагу, што капіталізм узнік у ХІІ і ХІІІ стагоддзях у каталіцкай Італіі, і прычым яго этычныя правілы распрацавалі францішканскія тэолагі. У інтэрв”ю таксама падкрэсліваецца неабходнасць падтрымлівання сям”і, якая плаціць сёння асабліва высокія выдаткі эканамічнага крызісу. На яго думку рэальнае развіццё грунтуецца на збалансаваным дэмаграфічным прыросце. З ростам колькасці насельніцтва спалучаецца ўзнікненне новых працоўных месцаў , прадукцыйнасць працы ды назапашванне. “Каля 35-ці гадоў таму пачаўся дэмаграфічны рэгрэс,- прыпамінае кіраўнік IOR,- цяпер, калі сужонства мае толькі двое дзяцей ці менш , рост колькасці насельніцтва роўны нулю, насельніцтва старэе ўсё больш, павялічваюцца выдаткі на пенсійнае забяспячэнне і ахову здароў”я, і зніжэнне падаткаў стае немагчымым. Так паніжаецца назапашванне, фінансавая дзейнасць ускладняецца, прадукцыя не ўзрастае дык развіццё спыняецца”,- сказаў кіраўнік Ватыканскага Банку ў інтэрв”ю для італьянскае газеты “Ля Стампа”.








All the contents on this site are copyrighted ©.