2010-01-04 14:14:28

У Віцебскай дыяцэзіі працягваецца калядны фэстываль "Дні Хрысціянскай культуры"


А ў Віцебскім катэдральным касцёле Святой Барбары пасля святой імшы, якую цэлебраваў а. Міхал Ермашкевіч OP, прагучаў дабрачынны калядны канцэрт артыстаў Віцебскай абласной філармоніі.
Пад старажытнымі сводамі касцёла Святой Барбары гучала музыка І. С. Баха, Г.-Ф. Гендэля, Ш. Гуно, А. Макарэллі, Ж.-Б. Пергалецці, І. Бахебеля, Дж. Качыні, М. Слюта і інш. Цудоўнае выкананне класічных твораў артыстамі філармоніі Ірынай Маштаковай і Галінай Шнітман усхвалявала слухачоў. Гукі аргана і скрыпкі узносілі хвалу Пану Богу. А “Ave Maria” у выкананні салісткі філармоніі, лаўрэата фестывалюдухоўнай музыкі “Магутны Божа” Таццяны Белавусавай кранала душу і сэрца слухачоў.
Як сказаў пробашч касцёла Святой Барбары а. Міхал Ермашкевіч OP “усё, што зроблена чалавецтвам у галіне мастацтва, музыкі, паэзіі, дадзена Панам Богам. Езус прыйшоў на зямлю, каб зрабіць чалавека Спаткаемцам Божага Валадарства. Таму ўсе гэтыя цудоўныя творы, дотык да ўсяго прыгожага і ўзнёслага пад час Калядаў і ёсць ачышчэнне душы”.
На імпрэзе таксама прысутнічалі а.Раман Шульц OP, сёстры законныя, дырэктар “Карытас” Віталь Кульпекша, вернікі, жыхары горада.
Праект “Дні Хрысціянскай культуры” ажыццяўляецца з блаславення біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна кс. Тадэвушам Дабравольскім SDS, дырэктарам “Карытас” Віталем Кульпекшам, спадарыняй Людмілай Ярмолавай.












All the contents on this site are copyrighted ©.