2010-01-04 14:01:45

Багародзічная малітва "Анёл Панскі" ў нядзелю 3-га студзеня: наша будучыня ў руках Бога а не прадказальнікаў ці эканамістаў


А паўдні гэтага дня Папа сустрэўся, на Плошчы Святога Пятра,з вернікам на марыйнай малітве. У сваёй прамовае да іх Бэнэдыкт 16 спаслаўся на прагнозы, прадказанні і планы, якія маюць дачыненне да 2010-га году. Звярнуў увагу на тое, што хрысціянін падыходзіць да будучыні адказным чынам. Шмат у чым гэтая будучыня залежыць ад ягоных рашэнняў. На пачаты 2010 год можа ён глядзець з надзеяй, ўпэўнены, што Бог уступіў у гісторыю чалавека.
RealAudioMP3
Існуе нямала прраблемаў у Касцёле, ў свеце і ў штодзённым жыцці сем”яў. Аднак, дзякуючы Богу, наша надзея не заснаваная на ненадзейных ці эканамічных прадказаннях, якія часта ёсць важнымі. Наша надзея ў Богу, які ў Езусе Хрыстусе абявіў ў поўны і канчатковы спосаб сваё жаданне быць з чалавекам, удзельнічаць у яго гісторыі, каб нас усіх давесці да свайго каралеўства любові і жыцця. Гэтая вялікая надзея ажыўляе, а часам выпраўляе нашу чалавечую надзею”,- сказаў Папа.
Святы Айцец адзначыў, што ў адрозненне ад іншых рэлігій Бог хрысціянаў ёсць не толькі Стварыцелям свету, але таксама і Бацькам, які выбраў нас на сваіх прыёных дзяцей і з тае прычыны сам стаў чалавекам.
“Дарагія сябры, сапраўднаю асноваю надзеі для чалавецтва з”яўляецца той факт, што гісторыя мае сэнс, паколькі “пасялілася” ў ёй Божая Мудрасць,- сказаў Бэнэдыкт 16. Аднак жа Божая задума не ажыццяўляецца самастойна. Яна ёсць планам любові, а любоў нараджае свабоду і патрабуе свабоды. Каралесўтва Божае прыходзіць непазбежна, больш таго, ўжо прысутнічае ў гісторыі і дзякуючы прыходу Хрыста ўжо перамагло адмоўныя сілы зла. Але кожны чалавек адказны за прыняцце Яго ва ўласным жыцці, дзень за днём. Такім чынам таксама і 2010 год будзе менш больш добрым у залежнасці ад таго, як кожны з нас здолее супрацоўнічаць з Божаю Ласкаю. Гляньма на Панну Марыю, каб ад Яе навучыцца гэтага духоўнага стаўлення,- звярнуўся Папа да вернікаў. Сын Божы стаў у Ейным улонні целам, за Яе згодаю. Калі Бог хоча, каб з намі зрабіць крок наперад да “паабяцанай зямлі”, перш стукае ў нашыя сэрцы, чакае нашага “так” у малых або вялікіх рашэннях”,- сказаў Святы Айцец.
Пасля адгаварэння малітвы “Анёл Панскі” Бэнэдыкт 16 прывітаў вернікаў і паломнікаў у розных мовах, якія літаральна запоўнілі Плошчу Святога Пятра. Прамаўляючы на гішпанскай мове Папа нагадаў, што пачаты 2010-ы год ёсць юбіленым для санктуарыя ў Сант”яго дэ Кампстэля. Гроб Апостала Якуба, які знаходзіцца на краю эўрапэйскага кантынэнту,- заўважыў Святы Айцец,- стаў мэтаю пілігрымак для многіх паломніўкаў, якія ў дарозе ў Сант”яга шукаюць святла веры, ласкі ды прабачэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.