2010-01-02 11:45:06

Cвятая Навагодняя Імша ў Базыліцы Святога Пятра: Божае аблічча ёсць заахвочаннем да міру і экалогіі чалавека


1-га студзеня, ў Свята Найсвятой Панны Марыі- Маці Бога, Бэнэдыкт 16 адслужыў Святую Імшу ў Ватыканскай Базыліцы. У казанні сказаў, што 1-га студзеня Касцёл ўшаноўвае Сусветны Дзень Міру. Асноваю гэтага міру з”яўляецца менавіта павага годнасці кожнага чалавека, ад наймалодшых яго гадоў. Вобразам чуллівых адносін паміж Богам і чалавекам з”яўляецца славутая руская ікона “Уміление”, дзе твары малога Езуса і Марыі сустракаюцца ў сімвалічным ласкавым прытуленні шчокаў.
RealAudioMP3
“Твары дзяцей гэта быццам-бы адлюставанне позірку Бога на свет,- сказаў Папа. Чаму ж тады гасіць іх усмешкі? Чаму атручваць іх сэрцы?. На жаль, ікона Любячай Божай Маці знаходзіць сваё трагічнае адрозненне ў балючых вобразах дзяцей і іхніх маці ў цісках вайны і гвалту: чаго прыкладам ёсць уцекачы, выгнаннікі. Твары намечаныя голадам і хваробамі, скажоныя ад пакутаў і адчаю. Твары нявінных дзяцей - гэта маўклівыя крыкі да нашага пачуцця адказнасці: перад іхняю слабасцю ўпадаюць фальшывыя апраўданні войнаў і гвалту. Мы проста павінны навярнуцца на мірныя намеры, скласці ўсялякага роду зброю, і ўсе заангажавацца ў пабудову свету, больш годнага чалавека”,- сказаў Папа.
Бэнэдыкт 16 таксама прыпомніў сваё пасланне на Сусветны Дзень Міру 2010-га года, ў якім заклікаў да турботы пра ставарэнне. “Той, хто ўмее распазнаваць ў сусвеце вобліск нябачнага аблічча Стварыцеля, той павінен больш шанаваць сімвалічную вартасць добрых учынкаў стварэння”,- сказаў Святы Айцец. Гэта прыводзіць да праблемы “чалавечай экалогіі”.
“Калі чалавек нізка падае, знішчаецца таксама асяроддзе ў якім жыве”,- сказаў Пантыфік. “Калі культура імкнецца да нігілізму, не толькі тэарэтычнага але і практычнага, тады прырода адчувае вынікі гэтага. Такім чынам магчыма ўбачыць ўзаемную залежнасць паміж тварам чалавека і станам навакольнага асяроддзя. Калі “экалогія чалавека” паважаецца ў грамадзтве, таксама экалогіі асяроддзі ідзе на карысціь”. Я хацеў бы паўтарыць заклік інвэставаць ў адукацыю, якой мэтаю, апрача перадавання неабходных навукова-тэхнічных ведаў, была бы шырэйшая і паглыбленая экалагічная адказнасць, заснаваная на павазе правоў чалавека ды яго абавязкаў. Толькі такім чынам прыхільнасць ахове навакольнага асяроддзя можа стацца выхаваннем да міру і яго пабудовы”,- сказаў на заканчэнне Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.