2009-12-31 10:49:01

У Мінску адкрылася 8-я Духоўна-асветніцкая выстаўка- ярмарка "Раство Хрыстова"


27 снежня 2009 г. у нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспо» ў Мінску адкрылася VIII Духоўна-асветніцкая выстаўка-ярмарка «Раство Хрыстова». У ярмарцы, якая будзе дзейнічаць да 5 студзеня 2010 г., прымаюць удзел больш за 90 манастыроў, праваслаўных прыходаў, духоўных навучальных устаноў, выдавецтваў, СМІ, мастакоў і народных майстроў з Беларусі, Расіі, Украіны, Грэцыі і Ізраіля.
У праграме адкрыцця выстаўкі адбыліся прэзентацыі экспазіцый мастака Леаніда Гоманава і фатографа Веры Джукіч, а таксама творчай майстэрні Алы Кейге «Бэтлеемская зорачка». У межах выстаўкі запланаваны канцэрт выхаванцаў спецустановаў Магілёва, прэзентацыя дзейнасці Свята-Філарэтаўскага праваслаўнага інстытута, прадстаўленне дзіцячага сямейнага адукацыйнага тэлеканала «Радость моя» (Москва) у сувязі з пачаткам яго вяшчання ў Беларусі і іншыя мерапрыемствы.
Наведвальнікі ярмаркі змогуць набыць калядныя і навагоднія падарункі, у тым ліку сувеніры з фарфору, керамікі і дрэва, календары і паштоўкі, цацкі і кнігі, упрыгажэнні і кветкі. Для дзяцей прапануюцца гульні, віктарыны і канцэрты з удзелам музычных калектываў і выканаўцаў, царкоўных хораў і паэтаў.
Паводле Catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.