2009-12-31 10:45:45

Пажаданні Патрыярха Кірыла Папе Бэнэдыкту 16


Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі накіраваў Святому Айцу і кіраўнікам розных хрысціянскіх веравызнанняў пажаданні з нагоды святаў Новага Году і Божага Нараджэння.
“Віншую Вас з нагоды вялікага Свята Божага Нараджэння і Новага Году. У часах, калі многія губляюць духоўны і маральны накірунак, бэтлеемкая зорка асвятляе дарогу да Пана тым, якія імкнуцца да святла Божае Праўды”,- чытаем у пасланні Патрыярха Кірыла. “Добрая Навіна аб нараджнні Хрыста дае чалавеку адзіную, вялікую надзею на аднаўленне жыцця. Жадаю Вам палаючай каляднае радасці, здароў”я і дапамогі ад народжанага Езуса ў Вашай духоўнай паслузе.
Апрача Папы, Патрырх Кірыл перадаў віншаванні кіраўніку Англіканскага Касцёла арцыбіскупу Ровану Вільямсу, Католікосу ўсіх Армян Карэкіну ІІ ды іншым.








All the contents on this site are copyrighted ©.