2009-12-31 10:48:39

Новы год у манастыры


Сёлета некалькі сотняў палякаў на пытаньне, дзе яны будуць сустракаць Новы год, могуць адказаць, што ў манастыры. У большасьці польскіх манастыроў ужо няма свабодных месцаў.
Найбольш вядомай зьяўляецца імпрэза ў мясцовасьці Тынец. Год таму ўпершыню бэнэдыктынцы запрасілі гасьцей. Пра гэтую ідэю пісалі ўсе газэты. Ужо на пачатку сьнежня ўсе месцы на імпрэзу ў бэнэдыктыньскім манастыры былі зарэзэрваваныя. Жадаючых было значна больш, чым месцаў.
Першымі пачалі запрашаць гасьцей бэнэдыктынцы ў Любіне. „15 гадоў таму мы адкрылі новы цэнтар мэдытацыі й запрасілі прыехаць на рэкалекцыі ў пэрыяд Божага нараджэньня. Каля 5 чалавек засталіся таксама на Новы год. Мы зразумелі, што многія хацелі б сустрэць Новы год у манастыры. З таго часу да нас прыяжджаюць з цэлай Польшчы. Колькасьць гасьцей стала павялічваецца”, – расказвае манах з Любіня.
Падобную ідэю падхапілі многія манастыры на тэрыторыі цэлай Польшчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.