2009-12-31 10:46:21

Еўрапейская Сустрэча Моладзі ў Познані


Ранішняя малітва ў парафіях і сустрэчы ў малых міжнародных групах пачалі другі дзень 32-й Еўрапейскай Сустрэчы моладзі ў гэтым польскім горадзе. Сёлета падчас ранішніх сустрэч у парафіях маладыя людзі абмяркоўваць “Ліст з Кітаю”, напісаны братам Алоісам спэцыяльна на сустрэчу ў Познані. Задумваюцца таксама, ці добра чакаць так многа ад Бога і ад людзей, і калі немагчыма зрабіць усяго, ані мець усё, ад чаго мы павінны адрычыся. “У часе сустрэч няма моўных праблем. Вядучай мовай з”яўляецца ангельская”. – сказаў адзін з удзелнікаў сустрэчы. “Мы гаворым аб нашых жаданнях і таксама пра гэта, ад чаго мы павінны адмовіцца ў жыцці, каб наблізіцца да Бога. Заўсёды прыемна пачуць, што думаюць іншыя ў сувязі з верай, супольнасцю і даверам да Бога”.
У многіх парафіях запланавана сустрэчы з людзьмі, якія ёсць прыкметамі надзеі ў сённяшнім сьвеце. Яны часцей за ўсё тыя, хто ўдзельнічае ў аказанні дапамогі іншым, працуючы з беднымі, хворымі ці паміраючымі.
Сустрэча ў Познані працягваецца.








All the contents on this site are copyrighted ©.