2009-12-30 15:13:54

Шлюб павінен быці люб. Мы працягваем наш цыкл, найперш жадаючы вам імкнуцца да шлюбу, да стварэння сям'і. Не паддавайцеся на ідальскія падманы ў вопратцы свабоды!


RealAudioMP3 Менавіта ў гэтым сутнасць навучання сусветнага хрысціянства і іншых рэлігій, якія клапоцяцца аб захаванні жыцця на планеце Зямля.Сёлета галоўная Імша для католікаў у Дзень святога Сямества адбылася ў Мадрыдзе, куды сабраліся сем'і і вернікі з цэлага свету. З апостальскага палацу іх павітаў Папа Бенедыкт 16 падчас малітвы Анёл Панскі, якую адгаварыў з вернікамі, сабранымі ў Рыме, а потым адбыўся еўрапейскі тэлемост каталіцкіх сем'яў. У гішпанскай сталіцы яе арцыбіскуп кардынал Антоніо Марыя Руоко Варэла яшчэ раз моцна падкрэсліў, што будучыня Еўропы праходзіць праз сям'ю. Толькі ад захавання гэтага інстытуту залежыць, ці наогул яна ёсць - гэтая будучыня. Бо грамадства ёсць тым, чым ёсць сям'я. " Хто чуе наш голас, разумее нас і імкнецца разам з намі сцвярджаць жыццём факт, што хрысціянская сям'я ёсць шлюбнаю параю мужчыны і жанчыны, якая адкрыта на шчодрасць давання жыцця", - падкрэслілі ўдзельнікі свята ў Мадрыдзе, а было іх каля мільёна чалавек. Дык свята пераўтварылася ў адарацыю - акт абажання Тройцы, адарацыю Эўхарыстыі і ўзіранне ў прыклад Святой сям'і, дзе быў апрануты ў цела праз жаночае ўлонне Бог - Езус Хрыстус. Марыя і Язэп - давальнікі чалавецкасці Богу адзінаму, як падкрэслівае заўсёды Папа, ёсць прыкладам для кожнаге земскае сям'і.







All the contents on this site are copyrighted ©.