«Я не хачу вісець на мёртвай ёлцы». Цацкі з такім напісам віселі на поручні
вагонаў мэтро. Асноўнае пасланьне актывістаў - поўная адмова ад выкарыстаньня елак
як упрыгожваньня. Напярэдадні Новага году ў краіне працуе каля 650 ёлачных кірмашоў,
а гэта дзесяткі тысяч зьсечаных елак, якія, на думку актывістаў, мелі такое ж права
на існаваньне, як і чалавек. “Зялёныя” прапануюць замяніць елку некалькімі галінкамі
або штучнай ялінкай. “Нягледзячы на тое, што вытворчасьць елкі з нафтапрадуктаў таксама
далёка не экалягічная, затое ня будзе неабходнасьці высякаць жывое дрэва», - сьцвярджаюць
арганізатары. Дадзеная акцыя - своеасаблівы адказ на заяву польскіх эколягаў.
Яны сьцьвярджаюць, што высечка ялінаў, у тым ліку санітарная й санкцыянаваная, вядзе
да зьмяненьня малых экасыстэм і гібелі жывых істот, якія жывуць у іх.