2009-12-30 15:27:51

Літаратары напісалі хадайніцтва аб рэабілітацыі Лярысы Геніюш


Падчас літаратурнага семінара "Бязмежжа", які праходзіў 18-19 снежня ў Новым Ляўкове (Гайнаўскі павет, Польшча), беларускія літаратары з Беларусі і Польшчы падпісалі ліст да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь з хадаўніцтвам аб рэабілітацыі славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш.
У лісце гаворыцца, што "у наступным, 2010 годзе, Беларусь будзе адзначаць 100-годдзе сваёй легендарнай паэткі і грамадзянкі Ларысы Геніюш, якая нарадзілася 9 жніўня 1910 года. Рэабілітацыя Ларысы Геніюш і прызнанне ёй беларускага грамадзянства стала б першым сімвалічным сплачваннем даўгоў беларускага грамадства перад гэтай мужнай, нязломнай жанчынай, сапраўдным патрыётам сваёй Радзімы".









All the contents on this site are copyrighted ©.