2009-12-30 15:13:03

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 30-га снежня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа паломінікаў і вернікаў з кожнага кутку свету.
У сённяшняй катахэзе Святы Айцец пазнаёміў вернікаў з постацю сярэднявечнага філосафа і тэалога Пятра Лёмбарда.
RealAudioMP3
Нарадзіўся ён на пераломе ХІ і ХІІ стагоддзя ў горадзе Навара ў паўночнай Італіі. Вучобу пачаў у Балоніі і працягваў у Рэймсы ды ў Парыжы. Ад 1140-га году даваў лекцыі ў славутай школе Нотр Дам. У 1159-м годзе,- сказаў Папа ў сваёй сённяшняй катахэзе,- год перад смерцю быў назначаны біскупам Парыжа.
Паглыбленае вывучэнне Святога Пісання і айцоў Касцёла ёсць зместам чатырох тамоў сентэнцый, што да 16-га стагоддзя былі асноўным падручнікам у вывучанні філасофіі і тэалогіі.
Першы том сентэнцый змяшчае навуку аб Святой Тройцы. Другі аб учынках Стварэння, аб граху і ласцы. Трэці абмяркоўвае таямніцу Уцелаўлення і Адкуплення ды хрысціянскія цноты. А чацвёрты прысвечаны Сакрамантам і Жыццю Вечнаму. Пятро Лёмбард,- сказаў на заканчэнне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16,- паказаў у сваім творы, што праўды веры ўзаемна паясніваюцца, і іх поўнае ўзняццё дазваляе адкрыць гармонію Божага Плану Збаўлення і цэнтралны характара таямніцы Хрыста. Святы Айцец заахвоціў вернікаў, каб таксама і сёння тэалогія вывучалася сістэматычным і цэласным чынам, бо толькі так магчыма адкрыць паўнату прыгажосці Бога і абудзіць ў чалавеку жаданне даручыць сябе гэтай любові Бога”.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.