2009-12-29 12:53:53

Бэнэдыкт 16 і Патрыярх Канстантынопаля Барталамей І звярнуліся да ўдзельнікаў Еўрапейскае Сустрэчы Моладзі ў Познані



Сустрэча пачалася ў аўторак, 29-га снежня. “Дарагія маладыя людзі! Святы Айцец спалучаецца ў малітве з вамі, якія, на заклік Супольнасці з Тэзэ, сабраліся ў Познані, на бацькаўшчыне майго вялікага папярэдніка Яна Паўла ІІ”,- піша ў лісце Бэнэдыкт 16. Папа запэўнівае аб малітве, каб Дух Святы ў часе сусртрэчы дапамагаў маладым людзям штораз лепш пазнаваць волю Бога і паглыбляць давер да Яго. “Папа абдароўвае вас даверам”- падкрэслівае ў пасланні Святы Айцец. “Хай Бог абдорыць вас учынкамі жэстаў і словамі, якія б набліжалі іншым надзею, што ажыўляе вам энтузіязм, якім Дух Святы жадае напоўніць кожнае чалавечае жыццё”—дадае Святы Айцец
Словы суцяшэння і надзеі накіроўвае да моладзі таксама Патрыярх Барталамей І. Ён нагадвае, што сустрэча ажыццяўляе думку, запачаткаваную братам Рожэ, якому збліжэнне паміж братамі і сёстрамі ёсьць вынятковаю рошчынаю пілігрымкі даверу цераз зямлю. “ 30-ць тысяч маладых людзей падрыхтоўвалася на пяць дзён побыту ў Познані”- піша Патрыярх Канстантынопаля, шмат разоў накіроўваючы да моладзі заклік “Не бойцеся”.
Таксама арцыбіскуп Кантэнбэры падкрэслівае ў сваім пасланні, што ў сэрцы усіх пытанняў, якія павінны сабе задаваць маладыя людзі, знаходзіцца пытанне: што значыць жыць сапраўды па-чалавечаму? “Малюся, каб гэтая сустрэча стала сапраўдным пераваротам у разуменні таго, чаго патрабуем, каб мы ставаліся такімі, якімі былі створаныя, ды ў выкрыванні фальшывых ідэяў і ілюзій, што прыкрываюць сапраўдную прыгажосць аблічча чалавецтва”,- сцвярджае арцыбіскуп Віллямс.
32-я Эўрапэйская Сустрэча Моладзі ў Познані адбываецца ў днях ад 29 снежня да 2-га студзеня 2010-га году








All the contents on this site are copyrighted ©.