Амерыканскае выданне Руху за жыццё "Life Way" апублікавала вынікі навуковага даследвання,
якое сцвярджае, што парнаграфія разбурае асобу і, адпаведна, сям'ю і грамадства.
Даказана, што "візуальная рапрэзэнтацыя сэксуальнасці"- (ВРС ці парнаграфія) перашкаджаe
адчуванню шчасця, бо разбурае чалавецкасць палавых адносінаў і ўяўленнe аб іх як аб
форме сувязі між асобамі. Прафесар Патрык Феган, дырэктар Цэнтра даследванняў шлюбу
і рэлігіі пры Савеце сямейных даследванняў ЗША, прысвяціў навуковы вышук ўплыву ВРС
і даказаў, што парнаграфія выклікае залежнасць, зменьвае не толькі палавыя паводзіны
чалавека, але выклікае парушэнні ў палавой сферы наогул. Яны ўплываюць на псіхіку
як аднаго чалавека, так і на грамадства ў цэлым. У працы прыведзеныя апісанні біялагічных
і псіхічных механізмаў ўздеяння ВРС. Калі карыстальнік парнаграфіі асягае залежнасці
ад яе, як ад наркотыка, яму трэба ўвесь час павышаць разбэшчанасць: звыклыя вобразы
прыядаюцца, і ён шукае ўсё большага парнаграфічнага перакручвання. Жанатыя мужчыны,
звыклыя да парнаграфіі, губляюць густ сямейнага жыцця, іх эмацыянальныя прыязнасці
да жонкі аслабняюцца. такая катэгорыя, як падлеткі, калі ўпершыню сутыкаюцца з парнаграфіяй,
выпрабоўваюць сорами ў іх прыніжаецца самаацэнка, аднак цікаўнасць да забароненага
можа прыводзіць да спробаў, а потым звычкі шукаць парнаграфіі. Адзіным сродкам барацьбы
з гэтым сучасным злом вучоныя называюць сям'ю, захаванне вернасці ў шлюбе, добрыя
адносіны між бацькамі, дзецьмі. іншымі пакаленнямі, калі дзіця не хавае сваіх інтэрнетаўскіх
сайтаў і не абураецца, што бацькі за гэтым сочаць. Дырэктар Цэнтра спадар Феган заключае
даследванне словамі:"Урады змагаюцца з "гандлем жывым таварам" і прастытуцыяй, але
парнаграфіі як бы не заўважваюць, калі гэта не тычыцца непаўнагадовых. Улічваючы сур'ёзны
ўрон, які наносіць асобе парнаграфія, а таксама ўроны для сям'і, шлюбу і ў цэлым грамадства,
неабходна спыніцца з такой палітыкай уседазволу на ўсіх узроўнях - ад асобнага грамадзяніна
да мясцовай і федэральнай ўладаў."