2009-12-28 13:45:41

У нядзелю 27-га снежня Бэнэдыкт 16 паабедаў з убогімі Вечнага Гораду



У літургічны успамін Святой Сям”і Бэнэдыкт 16 адведаў сталоўку для ўбогіх, якою кіруе Суполнасць Святога Эджыдыя. Сталовая знаходзіцца ў зоне Рыму, на так званым Затыбры. Папа прысеў да стала, пры якім сядзела чатырохасабовая цыганская сям”я, а таксама восем іншых асоб, сярод якіх, між іншым адзін Афганец- шыіт, малады італьянец на інвалідскай калясачцы ды мусулманка з Самаліі. У часе абеду Святы Айцец прывітаў больш за 200 субяседнікаў і арганізатараў сустрэчы.
Бэнэдыкт 16 нагадаў, што толькі любоў дае чалавеку сапраўдную радасць, таму больш шчасця ў даванні чым у прыйманні. Сказаў, што трэба быць для патрабуючых знакам надзеі і сведкам новага свету, асабліва ў цяперашнім эканамічным крызісе. Хаця не толькі. На многа больш балючым для ўбогіх ёсць чалавечы эгаізм ды ілюзія некаторых, якія перакананыя ў тым, што можна быць шчаслівым адзінокім, што небазбежна вядзе да смутку і прамінаючай радасці, якая спустошвае сэрца,- заўважыў Папа.
Затое Супольнасці Святога Эджыдыя Бэнэдыкт 16 падзякаваў за ўрокі з італьянскае мовы ды культурныя мерапрыемствы, што Супольнасць арганізуе ўбогім. Заахвоціў да далейшага змагання за лепшы свет, ў якім не будзе больш самотных, пакінутых ці адрынутых на ўскраіну грамадства. Гэта тычыцца таксама чужаземцаў, якіх долю Папа параўнаў да гісторыі Святой Сям”і, што шукала прыстанішча ў Ягіпце. Спаслаўся да слоў гімну Апостала Паўла: ”без любові я медзь звінячая ці кімвал гудзячы”.
На заканчэнне Пантыфік прывітаў членаў Супольнасці Святога Эджыдыя і добраахвотнікаў арганізацый, што працуюць для ўбогіх. Сярод іх было многа сэмінарыстаў Папскіх Унівэрсітэтаў Вечнага Гораду.
Сталоўка на Затыбры дзейнічае больш за 10-ць год. Штодня прыймае амаль тысячу убогіх асоб.








All the contents on this site are copyrighted ©.