2009-12-26 11:57:55

Прэзідэнт Аляксандар Лукашэнка павіншаваў католікаў са святамі Божага Нараджэння


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў каталіцкіх вернікаў нашай краіны са святамі Нараджэння Пана. У віншаванні Прэзідэнт адзначыў, што гэтае вялікае свята азарае жыццё мільёнаў людзей незгасальным святлом веры, надзеі і любові.
Беларускі лідэр таксама падкрэсліў, што ў наш час «Раство раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, натхняе на маральнае ўдасканаленне і самаадданае служэнне бліжняму».
Прэзідэнт Беларусі пажадаў, каб сёлетнія «ўрачыстыя і радасныя дні, якія пераліваюцца яркімі агнямі», сталі для каталіцкіх вернікаў нашай краіны «сімвалам шчасця і дабрабыту ў надыходзячым годзе», надалі «ўпэўненасці ў будучыні», падарылі «цеплыню сустрэч і сяброўскіх зносінаў». «Няхай адыдуць у мінулае праблемы і крыўды, а ў вашых дамах і сем’ях усталююцца згода і дастатак. Няхай у кожнага памножацца сілы і натхненне для стваральнай працы на карысць нашай цудоўнай Беларусі», — сказаў у віншаванні Прэзідэнт.


Акрамя гэтага, Аляксандр Лукашэнка пажадаў беларускім католікам моцнага здароўя, поспеху ва ўсіх справах і выдатнага настрою.


Паводле Catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.