2009-12-26 11:56:51

Пасланне "Урбі эт Орбі" Папы Бэнэдыкта 16 на Божае Нараджэнне


У самы дзень Калядаў, значыць у пятніцу 25-га снежня, Святы Айцец а поўдні, з цэнтральнага балкону Базілікі Святога Пятра, звярнуўся да вернікаў з Калядным Пасланнем, пасля якога надзяліў сваё блаславенства “Урбі эт Орбі” (Гораду Рыму і свету). У сваім пасланні Папа гаварыў аб паўсюднасці і салідарнасці Касцёла ў свеце , там дзе ёсць цярпенні або пераследаванні. Сказаў, што суполнасць веруючых гэта звышнатуралнае “мы”, якое ўзнікае дзякуючы святлу з неба. Гэтае святло пашыраецца па свеце “ў сэрцах і розумах тых, якія добраахвотна адкрываюцца на ягоны блеск і стаюць крыніцамі святла”. Бэнэдыкт 16 сказаў далей, што дзе-колечы ёсць гэтае “мы” там блішчыць святло Хрыста, таксама ў найбольш цяжкіх сітуацыях. І сёння Касцёл паўтарае чалавечай сям”і, намечанай глыбокім эканамічным крызісам, а яшчэ больш маралным, балючымі ранамі войнаў і канфліктаў: “Пойдзем у Бэтлеем” , там адшукаем нашу надзею.
RealAudioMP3
“Мы” Касцёла жыве там, дзе нарадзіўся Езус, у Святой Зямлі, каб паклікаць яе жыхароў адкінуць логіку насілля і помсты, а заангажавацца ў карысць мірнага суіснавання. “Мы” Касцёла прысутнае ў іншых краінах Блізкага Усходу. Як не ўспомніць аб трагічнай сітуацыі ў Іраку і аб гэтым “невялічкім статку” хрысціян, які жыве ў гэтым рэгіёне?. Там хрысціяне часта церпяць з прычыны насілля і несправядлівасці, але заўсёды гатовыя ўключыцца ў стваранне грамадскіх вузаў супраціўных логіцы напружанняў і непрызнавання бліжняга”- дадаў Папа.
Адносна Азіі Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што “мы” Касцёла прыяўляецца ў дзеяннях у карысць прымірэння і міру. Так адбываецца ў Шры Лянцы, на Карэйскім Паўвостраве і на Філіпінах. У вялікай ступені тычыцца гэта і Чорнага Кантынэнту. “На афрыканскім кантынэнце жыхары Дэмакратычнай Рэспублікі Конга не спыняюць ўзносіць ўпрошванні да Бога, каб быў пакладзены канец усялякім крыўдам у іхняй краіне. “Мы” Касцёла заклікае жыхароў Гвінэі і Нігру да пашаны правоў кожнае асобы і да дыялогу; жыхароў Мадагаскару кліча да пераадолвання ўнутраных падзелаў і да ўзаемнага адкрыцця. “Мы”Касцёла прыпамінае ўсім, што ёсць пакліканыя да надзеі, нягледзячы на драмы і выпрабаванні, якія іх надалей трывожыць”- сказаў Папа.
У Еўропе і Паўночнай Амерыцы “мы” Касцёла ўзбуджае да пераадолвання эгаістычнага спосабу мыслення, да паболшывання супольнага дабра і да таго, каб мець ў пашане найслабейшыя асобы, пачынаючы ад ненароджаных. У Гандурасе дапамагае нанава ўзняць дарогу дзяржаўнага парадку; ва ўсёй Лацінскай Амерыцы “мы” Касцёла ёсць фактарам , які фармуе тоеснасць, ёсць носбітам праўды і любові, якога не можа замясціць ніякая ідэалогія, заклікам да пашаны правоў кожнае асобы і да яе поўнага развіцця, ёсць пасланнем справядлівасці і братэрства, крыніцаю еднасці”- сцвердзіў Бэнэдыкт 16. Касцёл усюды абвяшчае Евангельле Хрыстуса, нягледзячы на пераследаванні, дыскрымінацыі, атакі на Яго а часам і на варожую абыякавасць, якія ў што-раз большай меры, дазваляюць яму падзяляць долю свайго Настаўніка і Пана.
На заканчэнне сваей прамовы Бэнэдыкт 16 выказаў салідарнасць з ахвярамі сціхійных няшчасцяў і ўбоства. Паклікаў даваць гасціннасць асобам, якія пакінулі сваю краіну з прычыны голаду, неталерантнасці ці знішчэння натуральнага асяроддзя.
Перад надзяленнем Блаславенства “Урбі эт Орбі” Святы Айцец склаў святочныя пажаданні ў 65 мовах. Было прывітанне і да беларусаў
RealAudioMP3
Так, так, дарагія слухачы, вясёлых Калядных Святаў жадае вам беларуская праграма Ватыканскага Радыё.








All the contents on this site are copyrighted ©.