2009-12-24 12:27:03

У межах фестываля "Дні Хрысціянскай культуры" ў Віцебскім Абласным Мастацкім Музеі адчынілася выстава дзіцячай творчасці "Скарб Ражства"


Выставу склалі працы больш за 20і гурткоў і студый Гарадскога Цэнтра Дзіцячай Творчасці, дыяцэзіяльных нядзельных школ.
На выставе прадстаўлены роспісы па шкле, па дрэве, калаж, выцынанкі, упрыгожванні для каляднай елкі. Да мастакоў, музыкаў, настаўнікаў і вучняў звярнуліся прысутнічаўшыя на выставе ксёндзы дыяцэзіі і дырэктар таварыства “Карытас” Віталі Кульпекша.
Прыгожыя мелодыі Божага Нараджэння прагучалі у выкананні студэнтаў музычнага коледжа ім. І. Салертынскага.
Праект быў падрыхтаваны пры дапамозе Святланы Жылінскай, Мілды Кадэтавай, Людмілы Ярмолавай, Таццяны Лабуновай і інш. з бласлаўлення біскупа віцебскага Уладзіслава Бліна пры падтрымцы таварыства “Карытас”.












All the contents on this site are copyrighted ©.