2009-12-24 12:28:31

У Лацінскай Амерыцы самая высокая колькасць святароў, забітых у 2009 годзе.
Як і ў мінулыя гады Касцёл на гэтым кантыненце плоціць самую дарагую цану за сваю Эвангелізатарскую місію


22 каталіцкія святары былі забітыя сёлета ў Лацінскай Амерыцы з 35 місіянароў па цэлым свеце. Да канца года гэтая сумная лічба можа яшчэ падвысіцца. 22 снежня ў Калюмбіі быў забіты ў дыяцэзіі Санта Роза дэ Осос ксёндз Эміро Джарамілло Кардэнас. Усе святары-мучанікі сталіся ахвярамі антырэлігійнага гвалту, што пануе ў многіх краінах Паўднёвай Амерыкі. У мінулым годзе найбольш небяспечнымі з краін былі Калюмбія і Мексіка, а ў адыходзячым годзе па насіллю і смерці сярод каталіцкіх святароў мае сумнае лідэрства Бразілія. Біскупская рада Бразіліі ў гэтыя дні прыпамінае жыццяпісы гэтых 6 забітых святароў. У малітве Анёл Панскі 13 снежня Папа Бенедыкт 16 прыпомніў журботныя падзеі на іншым кантыненце такімі словамі:" На гэтым тыдні прыйшлі сумныя навіны з некаторых краін Афрыкі: забітыя 4 святары. ..Яны сталіся вернымі сведкамі Эвангелля, якое абвяшчалі з храбрасцю, рызыкуючы ўласным жыццём." Папа, запэўніўшы ў сваім спачуванні сем'і і рэлігійныя зграмаджанні святароў і адной загінуўнай манашкі, папрасіў усіх католікаў ўз'яднацца ў малітве, каб Пан Бог прыняў іх у Сваім Доме і суцешыў тых, хто плача аб іхным скананні, ды каб прынёс са сваім Прыйсцем у свет прымірэнне і мір.







All the contents on this site are copyrighted ©.