2009-12-24 12:17:58

Падчас святаў Нараджэння Папа Святы Айцец будзе карыстацца новым пастаралам


Падчас сёлетніх урачыстасцяў Божага Нараджэння Святы Айцец Бэнэдыкт XVI будзе цэлебраваць набажэнствы з новым пастаралам, які атрымаў месяц таму. Новы пастарал падобны да таго, якім карыстаўся папа Пій ІХ, і з’яўляецца дарам Таварыства св. Пятра — рымскай дабрачыннай арганізацыі, заснаванай у 1869 г.
Новы пастарал мае вышыню 184 см і важыць два з паловай кілаграмы. Ён лягчэйшы на 140 грам у параўнанні з пастаралам Пія ІХ і на 590 грам у параўнанні з тым, якім карыстаўся Ян Павел ІІ. Пастаралам свайго папярэдніка Бэнэдыкт XVI карыстаўся да Пальмовай Нядзелі 2008 года.
Паводле Catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.