2009-12-24 12:26:26

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік”, дзе аўтар разважае над Нагорным Казаньнем Езуcа Хрыcта і над прыказаньнем любові да ворагаў.
 Паводле Торы любоў азначае cтаноўчыя адноcіны да тых‚ кім‚ у адпаведнаcьці cа cтаражытным Законам‚ можна было пагарджаць і на каго дазвалялаcя не зважаць. Гэта старазапаветная пазіцыя ў часы Езуса пераўтварылася ў рытуальны закон, распаўсюджаны, прынамсі, ў некаторых плынях юдаізма. Каранямі ж сваімі яна ўзыходзіла да традыцыі, адлюстраванай у канкрэтных юрыдычных правілах, якія рэгулявалі адносіны жыхароў Ізраіля з Аманітамі, Маабітамі і іншымі народамі, якія жылі ў Палестыне да прыходу народу Ізраіля. Нават калі гэта пазіцыя не мела формы, якая адлюстроўваецца ў Эвангельлі ад Матэя, але па сутнасьці, яна была выказана ў даволі рана ўзьнікшых ва ўлоньні юдаізму правілах, на якія спасылаецца Езус.
Выключная любоў, якой зьяўлецца любоў да ворагаў і якую патрабуе Езус у апошнім супрацьпастаўленьні Нагорнага казаньня, мае таксама выключнае тлумачэньне, якое зьяўляецца адначасова жыцьцёвым прынцыпам тых, хто вызнае Хрыста.
Разуменьне гэтага залежыць ад тлумачэньня семантычнага поля прыметніка “дасканалы”, які, як нам уяўляецца, зьяўляецца ключавым словам усяго выразу. Яно таксама прыйшло з Іврыту. Яму адпавядае, па меркаваньню некаторых вучоных, гэбрайскае слова тамм, даволі часта ўжыванае ў кумранскіх тэкстах у адносінах да тых, чыя дасканаласьць праяўлялася ў вельмі жорсткім выкананьні ўсіх прыпісаў Торы. Яны дасканалыя, бо выконваюць запаветы Торы ў духу непадзельнага сэрца і поўнай паслухмянасьці, а таксама – у дакладнасьці выконваюць усё, што заключана ў гэтых запаветах, гэта значыць аб΄ектыўна адлюстроўваюць рэальнасьць і намагаюцца слушна зьдзейсьніць усё ў жыцьці.
Магчыма, яшчэ больш блізка па значэньню да прыметніка «дасканаласьць» - арамейскае слова «тэссалем», якое значыць «вы павінны дарыць». Як лічаць некаторыя спецыялісты ў гэтай сувязі, выраз з Эвангельля ад Матэя: «Будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш нябесны», трэба было б разумець як «дарыце як Бог дарыць».
Паняцьце «дасканаласьць» можна тлумачыць таксама ў значэньні гэбрайскага слова «там». Аднак аўтар ужываў гэтае слова ў тым самым значэньні, якое выкарыстоўвалі перакладчыкі Септуагінты, для азначэньня дасканаласьці людзей, жывёлаў ці таксама лічбаў, супадаючы з семіцкімі паняцьцямі, пра якія мы гаварылі вышэй. Гэта пацьверджваецца тэкстамі, якія выкарыстоўваюць гэтае слова. Ў іх гаворыцца аб дасканаласьці сэрца, якое непадзельна і цалкам аддадзена Богу, і ня мае нічога агульнага з паганскімі ідаламі, характарызуе Ізраіль, які адрозьніваецца непадзельнасьцю перад вачыма Божымі. Дасканалы той, хто не хістаецца, прыймаючы Бога Адзінага і зьдзейсьняючы служэньне да якога пакліканы, а ў адносінах да людзей непадзельны ў праявах любові. Менавіта таму ў апісаньні любові Божай, вызначанай у 5 главе Матэя, праз слова дасканаласьць, мы можам устанавіць паралелі з асаблівымі праявамі любові Божай, аднолькавай для ўсіх людзей без выключэньняі апісанай у Нагорным казаньні эвангеліста Матэя.
Гэтыя тлумачэньні яшчэ мацней падкрэсьліваюць выключны характар і асаблівую матывіроўку запавета, які зьмяшчаецца ў апошнім суперацьпастаўленьні Нагорнага Казаньня. Нам даецца як прыклад - сам Бог, найдасканалешы з дасканалых, які шчодра адорвае ўсіх, і злых і добрых, сваімі дарамі. З гэтага вынікае, што той, хто не любіць ворагаў гэтак, як любіць іх Бог Айцец, не зьяўляецца ў поўнай ступені хрысьціянінам.
Паколькі гэтае прыказаньне настолькі патрабавальнае, на працягу ўсёй гісторыі хрысьціянства рабіліся намаганьні знайсьці хоць якія выключэньні, каб не выконваць яго цалкам. Спачатку было адзначана, што выраз «палюбі, як самога сябе», не датычыў прыказаньня любові да ворагаў.

Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.








All the contents on this site are copyrighted ©.