2009-12-23 15:14:05

Рыдыё Ватыкана. Да слухачоў звяртаецца Генеральны дырэктар праграм айцец Федэрік Ламбардзі .


" Чаканае намі свята Калядаў не можа не прыгадаць пілігрымку да месцаў нараджэння Езуса Хрыстуса ў прайшоўшым маі Святога Айца Бенедыкта 16 падчас наведання Святой Зямлі. Гэта была пілігрымка туды, дзе Боская любоў была выяўляная свету і дзе, як ні парадаксальна, гэтая любоў жыве часта ў драматычнай пакуце, раздзеленая мурамі. І зараз мы, крочачы ў перадкалядны Бетлеем духоўна, прыпомнім найбольш яскравыя моманты, калі прыбылі ў Бетлеем разам з Папам Бенедыктам, пілігрымам ў Зямлю Пана. Якія ўспаміны найбольш моцныя? Натуральна, прыгожае цэлебраванне на запоўненай да края плошчы Ясляў. Нават калі цяпер кантэкст вельмі адрозніваецца ад рэальнай батлейкі 2000 гадоў таму назад, Эўхарыстыя заўсёды ёсць момантам, у які зноў перажываецца Містэрыя рэальнай прысутнасці Езуса з намі. Аднак цяжка тут жа не прыпомніць ураджанне ад праходу ля сцяны і яе пагрозлівасць. Натуральна, развітваючыся вечарам, Папа казаў: " Усе мы ведаем, што муры не трываюць вечна. Могуць быць разбуранымі. Аднак перш за ўсё неабходна растшатваць тыя сцены, якія мы будуем вакол нашых сэрцаў, тыя быр'еры, якія ўздымаем супраць нашага бліжняга". Далей Папа маліўся ў гроце, - прыпамінае айцец Ламбардзі, - і там, таксама як і ў іншых святых месцах, прыпомніў, што хрысціяне не адзіныя між сабою: павінны й тут раздзяляць месцы і часы, каб не сварыцца! Калі ж мы здолеем узвысіцца над нашымі падзеламі? Але найбольш пяшчотны ўспамін - гэта хворыя малыя з дзіцячага шпіталю Карітас, калі Папа іх браў на рукі. Як бясконца хрумкая ёсць чалавечнасць! Як містычная і непераможная ёсць сіла любові! Якім слабенькім ёсць Езус, што нараджаецца ў Бетлеэме, але як моцнае пасланне Ягонае любові! Любові, якая выпраменьваецца як дар, але таксама і адразу ж выпрошвае любові праз гэтую слабасць Немаўляткі! Аніякая чалавечая разумнасць не магла б прыдумаць такое надзвычайнае пасланне любові. Дык пойдзем жа ўзірацца ў Дзіцятку: Бог ёсць яшчэ з намі!"- такімі словамі завершвае свой ўспамін аб сёлятнім паломніцтве Папы ў Святую Зямлю айцец Федэрік Ламбардзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.