2009-12-22 10:59:37

Бэнэдыкт 16 да працаўнікоў Рымскае Курыі: чалавецтва патрабуе прымірэння, а без Бога яно немагчымае


У панядзелак 21-га снежня Папа сустрэўся, ўжо па традыцыі, перад Божым Нараджэннем са сваімі супрацоўнікамі, каб абмяніцца святочнымі каляднымі пажаданнямі. У прамове да іх Свяцейшы Айцец зрабіў падрахунак дзейнасці Касцёла ў гэтым годзе. Сказаў, што ў прамінаючым годзе Касцёл святкаваў юбілей 2000 годдзя ад нараджэння Святога Апостала Паўла ды даў пачатак Году Святарства, ў цэнтры якога- постаць Святога Яна Марыі Вянэя. Апостал і святар- абодва паказваюць вялікае значэнне святарскае паслугі, дзякуючы якой Бог можа ачышчаць і аднаўляць свет з унутры”,- сказаў Пантыфік.
Для Касцёла і для мяне асабіста прамінаючы год быў у знайчнай меры прысвечаны Афрыцы.,- працягваў Папа. Спачатку, ў месяцы сакавіку я адведаў Камэрун і Анголу, дзе мяне вельмі сардэчна прынялі. Падарожжа на Чорны Кантынэнт было падрыхтоўкаю да Сыноду Біскупаў, які ажыццявіўся ў кастрычніку ў Ватыкане, будучы выяўленнем калегіяльнасці Другога Ватыканскага Сабору. Сынод узняў ключавыя пытанні: прымірэння, справядлівасці і міру, што не можна разумець толькі ў катэгорыях палітыкі. Гэтае грамадскае заангажаванне Касцёла без прыпісвання сабе палітычных кампетэнцый, назавем яго “пазітыўная свецкасць”, спалучаецца не толькі з Сынодам для Афрыкі. З”яўляецца таксама асноўнаю тэмаю Энцыклікі “Карытас ін Вэрытатэ”.
Далей Бэнэдыкт 16 ў сваёй прамове да працаўнікоў Рымскае Курыі крануў пытанне прымірэння. Сказаў, што ўмоваю міру ёсць ўнутранае прымірэнне. Тут за добры прыклад мы можам прызнаць гісторыю Еўропы пасля другой Сусветнай вайны. Тое, што ад 1945-га году ў Заходняй і Цэнтралнай Еўропе не было войнаў, гэта плод дзейнасці справядлівых, этычных структур, існуючых дзякуючы ўнутраным працэсам прымірэння. Кожнае грамадства патрабуе прымірэння, каб мог усталявацца мір.. Прымірэнне неабходнае для добрай палітыкі, але не можа ажыцяўляцца толькі цераз яе. Гэта перад-палітычны працэс, які выходзіць з іншых крыніц”.- сказаў Папа.
Звяртаючыся да сваіх супрацоўнікаў, Свяцейшы Айцец падкрэсліў неабходнасць прымірэння чалавека з Богам. Значыцца ягонага прымірэння з прыродаю, з самым сабою, з бліжнімі. Патрабуе просьбы аб прабачэнні, прызнавання сваёй віны. Сама палітыка патрабуе прымірэння, для чаго неабходным ёсьць ачышчэнне і ўнутранае даспяванне немагчымае без Бога.
У кантэксце прымірэння Бэнэдыкт 16 спаслаўся да свайго апостальскага падарожжа ў Ярданію, Ізраіль і ў Палестыну. “Усё, што магчыма ўбачыць ў гэтых краінах, усклікае пра прымірэнне, справядлівасць і мір. Візіт у Яд-Вашэм быў жудаснаю сустрэчаю з лютасцю чалавечае віны, з нянавісцю заслепленай ідэалогіі, якая без аніякага апраўдання прыгаварыла мільёны людзей на смерць. У канцы гэтая ідэалогія намагалася выкінуць са свету таксама Бога.- Бога Абрагама, Ісаака і Якуба, самога Бога Езуса Хрыста. Яд-Вашэм- гэта перад усім помнік, накіраваны супраць нянавісці, ён ёсць балючым заклікам да ачышчэння, прабачэння і любові”,- сказаў Пантыфік.
Прыпамінаючы свой візіт ў Рэспубліку Чэхію, Папа гаварыў аб сардэчных сустрэчах з тамашнімі агностыкамі і атэістамі. Падкрэсліў, што побач дыялогу з паслядоўнікамі іншых рэлігій, Касцёл павінен адкрыцца на тых, для якіх Бог астаецца невядомым.
На заканчэнне спаслаўся да Году Святарства. Пажадаў сваім супрацоўнікам, каб ставаліся прыяцелямі Хрыста. Толькі тады змогуць быць соллю зямлі і святлом свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.