2009-12-21 14:40:17

Багародзічная малітва "Анёл Панскі" ў нядзелю 20-га снежня



А паўдні гэтага дня, як звычайна ў кожную нядзелю і большыя святы, Папа сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Святога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове да іх Бэнэдыкт 16 сказаў, што “Божае Нараджэнне гэта не дзецкія казкі, але адказ Бога на драму чалавецтва, якое шукае сапраўднага міру”.
Далей Свяцейшы Айцец спаслаўся да літургічных чытанняў мінулае нядзелі, асабліва да прароцтва Міхея, якое прадказвае народзіны Месіі ў Бэтлееме і панаванне міру
RealAudioMP3
Менавіта гэты апошні аспект прароцтва, гаворачы аб месіянскім міры, наказвае нам падкрэсліць, што Бэтлеем ёсць таксама горадам, сімбалам міру, як у Святой Зямлі так і на цэлым свеце”. На жаль ў нашых часах не прадстаўляе ён асягнутага і трывалага міру, але мір з цяжкасцю шуканы і чаканы. Бог аднак ніколі не пагаджаецца з такім станам рэчаў, дзеля гэтага і сёлета, як у Бэтлееме так і на цэлым свеце, паўторыцца ў Касцёле таямніца Божага Нараджэння, прароцтва міру для кожнага чалавека, якое забавязвае хрысціян увайсці з Езусавымі пачуццямі ў абмежаванні, ў драмы няведамыя і ўкрытыя ды ў жыццёвыя канфлікты, каб стаць ўсюды прыладамі і вястунамі міру, каб несці любоў там, дзе нянавісць, прабачэнне туды, дзе ёсць знявага, радасць, дзе існуе смутак а праўду дзе ёсць памылка, згодна з прыгожымі словамі вядомай францішканскай малітвы”,- сказаў Бэнэдыкт 16.
Свяцейшы Айцец заахвоціў вернікаў сур”ёзна прыняць прароцтва Міхея і насцеж адкрыць дзверы прыходзячаму Месіі па прыкладу Марыі і Юзафа.
Пасля адгаварэння малітвы “Анёл Панскі” Папа прывітаў пілігрымаў у розных мовах.








All the contents on this site are copyrighted ©.