2009-12-21 14:36:16

19 снежня Бэнэдыкт 16 падпісаў дэкрэты Кангрэгацыі Кананізацыйных Спраў


Іх было 21. Дзесяць тычацца цудаў; пяць прыпісваюцца заступніцтву Бласлаўлёных, значыць справа ідзе пра ўмовы іхняе кананізацыі; а далейшых пяць,- Слугаў Божых, якія могуць быць бліжэйшым часам бэатыфікаванымі.
Папа прызнаў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў Яна Паўла ІІ. Сваёй радасці не ўкрывае пастулятар бэатыфікацыйнага працэсу Папы Вайтылы, ксёндз Станіслаў Одэр. Падкрэслівае адначасна, што гэтае падпісанне Папам Бэнэдыктам 16 дэкрэтаў не кончыць бэатыфікацыйнага працэсу. Цяпер будуць працягвацца працы з прызнаннем уяўнага цуда за заступніцтвам Яна Паўла ІІ. Прыпомнім, што тычыцца ён аздараўлення з хваробы Паркінсона французскае законніцы.
“Гэта вельмі істотнае здарэнне, момант, які заканчвае кананічны працэс, мэтаю якога было сцвердзіць, што Слуга Божы Ян Павал ІІ пражыў сваё жыццё ў гераічнай ступені,- сказаў Ватыканскаму Радыё ксёндз Одэр. Гэта абазначае, што Ян Павал ІІ заслугоўвае на званне святога і права да культу ў Каталіцкім Касцёле. Прызнанне гераічнасці цнотаў Касцёлам абазначае адкрыццё дарогі да літургічнага абраду, ў часе якога будзе абвечшаны Бласлаўлёным. Гэта не канец дарогі. У прыпадку святых, якія не ёсць мучанікамі, але паслядоўнікамі Хрыста, традыцыя Касцёла дамагаецца пераканання Божага Народу аб святасці дадзенай асобы, пацверджанай не толькі аўтарытэтам Касцёла, але таксама боскім аўтарытэтам. Справа ідзе пра сцвярджэнне цуду, які прыпісваецца заступніцтву Слугі Божага Яна Паўла ІІ, бо так яго можна называць ад моманту падпісання дэкрэту. Такім чынам працягваецца далей працэс аб уяўным цудзе”.
Несумненна неспадзеванкаю было абвяшчэнне дэкрэту аб гераічнасці цнотаў Папы Пія ХІІ. З вялікаю крытыкаю, чаго можна было спадзявацца, прыняла гэтую вестку частка гэбрэйскіх асяроддзяў. Для многіх гэтае рашэнне ёсць знакам вялікае адвагі і свабоды Папы Бэнэдыкта 16, які ўзняў яго ў імя праўды ведаючы, што будзе за гэта крытыкаваны.
У гэтым кантэксце варта прыпомніць, што 17-га студзеня 2010-га году Папа адведае рымскую Сінагогу. Італянскія каментатары прадказваюць, што Свяцейшы Айцец будзе холадна прыняты. Італянскія гэбрэйскія асяроддзі выдалі заяву, дзе чытаем: “мы не намерваемся ў ніякі спосаб умешвацца ва ўнутраныя рашэнні Каталіцкага Касцёла. Калі б аднак прызнанне гераічнасці цнотаў Пія ХІІ мела б абазначаць канчатковую і аднабаковую ацэнку яго гістарычнай дзейнасці, мы паўтараем, што наша ацэнка астаецца крытычнаю”. Аўтары заявы прыпамінаюць адначасна, што супольная камісія гэбрэйскіх і ватыканскіх гісторыкаў надалей чакае доступу да архіваў з пэрыяду Пантыфікату Пія ХІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.