2009-12-18 14:32:52

Бэнэдыкт 16 прыняў на аўдыенцыі новых паслоў пры Апостальскай Сталіцы



На агульнай аўдыенцыі ў чацвер 17-га снежня Свяцейшы Айцец прыняў дыпламатаў, якія прадстаўлялі тры афрыканскія краіны: Кэнію, Судан і Уганду; тры эўрапэйскія: Данію, Фінляндыю ды Латвію; ды дзьве азійскія: Казахстан і Банглядэш. Яны склалі вярыцельныя граматы. Кожны з іх выконвае адначасна дыпламатычныя абавязкі ў якойсці з эўрапэйскіх краін, у якой пастанна жыве.
У сваёй прамове да іх Папа гаварыў аб патрэбе ўласцівых адносін чалавека з стварэннем. Адказнасць за прыроднае асяроддзе не можа быць перашкодаю ў змаганні з галеччу і голадам. Нішчэнне асяроддзя пагражае развіццю чалавека і міру і гэта патрабуе ад чалавецтва мабілізацыі сіл ды міжнародных ініцыятываў. Гэтыя намаганні не павінны быць перашкодаю ў наверненні, гэта значыць ў зменах цяпершняга развіцця грамадзтваў. Касцёл прапануе,- сказаў Бэнэдыкт 16 да новых паслоў,- каб гэтая глыбокая мадыфікацыя, якую трэба адкрываць і перажываць, кіравалася паняццем інтэгральнага развіцця чалавечае асобы. Сапраўды дабро чалавека не заключаецца ў спажывецтве і накопліванні даброў. Пад гэтым оглядам не толькі рэлігіі, але таксама і дзяржава маюць бараніць прымат чалавека і духа. Гэта трэба рабіць цераз палітыку, якая спрыяе роўнаму доступу да духоўных даброў усімі грамадзянамі.
Кожнаму з новых паслоў Бэнэдыкт 16 перадаў накіраванае да іх пасланне. Напрыклад, звяртаючыся да прадстаўніка Казахстана Папа крануў хрысціянска-мусульманскія адносіны. Паслядоўнікі Хрыстуса ў гэтай краіне з”яўляюцца маленькаю, хаця ад стагоддзяў ўкаранёнаю меншасцю. Апостальская Сталіца разам з казахстанскімі католікамі падтрымлівае ініцыятывы прыязні і дыялогу, як таксама атрыманую 20-ць гадоў таму свабоду і дэмакратыю, якая развіваецца ў былых камуністычных краінах.
Да 20-ці годдзя атрыманай свабоды Папа спаслаўся таксама ў пасланні да пасла Латвіі. Свяцейшы Айцец прыпомніў доўгую хрысціянскую традыцыю гэтае балтыйскае краіны. Заахвоціў тамашні Касцёл да давання ўкладу ў палітычнае і культурнае жыццё народу ды да працы ў карысць бачнае еднасці паслядоўнікаў Хрыстуса.








All the contents on this site are copyrighted ©.