2009-12-17 16:33:41

Экумэнізм: Масква парвала адносіны з Эвангэльскаю Царквою Нямеччыны



Маскоўскі Патрыярхат адмаўляе далейшага супрацоўніцтва з гэтым Касьцёлам у дагэтуляшнім памеры. Змена адносінаў спрычынена назначэннем на кіраўніка гэтае Царквы жанчыны, Маргот Кэзман. Ілярыён Альфееў, старшыня Аддзялення Вонкавых Кантактаў Маскоўскага Патрыярхату гаворыць: “ня гледзячы на тое, што і раней мы не прызнавалі існавання святарства ў пратэстанцкіх суполнасцях, не прызнавалі іх за Цэрквы ў нашым разуменні, мы вялі дыялог з некаторымі з іх на плоскасці Царква-Царква. Сёння сітуацыя змянілася. Жанчына стала кіраўніком Эвангэлскае Царквы ў Нямеччыне. У асноўным змянілася сітуацыя і дыялог з ранейшага памеру стаіць пад знакам запытання”.
“Міма 50-ці гадоў дыялогу другі бок пайшоў у напрамку, які паглыбляе асноўныя розніцы адносна праваслаўнае традыцыі”- чытаем у лісце прадстаўніка Маскоўскага Патрыярхату да кіраўніка Эвангэльскае Царквыв ў Нямеччыне. Арцыбіскуп Ілярыён дадаў, што “для праваслаўных вернікаў, якіх думкі мусім браць пад увагу, поўнасцю не да прыняцця ёсць адносіны з Царквою, якой кіраўніком была выбрана жанчына”.
Арцыбіскуп Ілярыён выказаў надзею, што адносіны з нямецкімі пратэстантамі не будуць поўнасцю сарваныя, але набіраюць цяпер іншага характару.








All the contents on this site are copyrighted ©.