2009-12-16 12:19:44

Шлюб павінен быці люб. Пра ўмацаванне і аднаўленне сям'і як ачага пяшчоты і любові і пра намаганні Касцёла Беларусі ішла гаворка нашых біскупаў, што знаходзяцца ў Рыме, з кіраўніцтвам Кангрэгацыі па справах сям'і.


Кардынал, арцыбіскуп, біскупы і архімандрыт - члены ББККанфярэнцыі рапавялі аб здабытках і праблемах, якія зараз мае малады адноўлены нацыянальны Касцёл і грамадства Беларусі. RealAudioMP3 Духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці - такая малітоўная ініцыятыва беларускіх католікаў вельмі ўразіла кардынала Энніё Антонэллі, прэзідэнта Папскай Рады па справах сям'і, які высока ацаніў як варты пераймання гэты духоўны клопат у сучасным свеце, пагрожаным новымі тэхналогіямі. Пакуль навукоўцы гуляюцца з імі, не ўсведамляючы, як неразумнае дзіця, што могуць не толькі абпячыся ў гульнях з вагнём, але й спаліць усю планету, католікі і ўсе хрысціяне ды прадстаўнікі іншых рэлігій, усе людзі добрае волі імкнуцца абараніць галоўную супольнасць кахання - сям'ю. Тут чалавечае жыццё наражаецца і трывае да натуральнай смерці насуперак пачварнай модзе пераходзіць да эўтаназіі, штучных метадаў апладнення з прабіркі ( бо параненне грахом, бывае, не даe магчымасці натуральнага зачацця), фаўстоўскіх сробаў кланавання. Адразу пасля сустрэчы за зачыненымі дзвярыма гутарым з арцыбіскупам Мітрапалітам Тадэвушам і старшынёй рады да спраў сям'і біскупам Антоніям. (інтэрв'ю)
Як паведамляе сайт catholic.by, прадстаўніцтва Папскай Рады па справах сям’і выказала занепакоенасць няпростай сітуацыяй сям’і ў Беларусі і разам з тым дала станоўчую ацэнку душпастырству сем’яў у нашай краіне, а перш за ўсё — праграме падрыхтоўкі да шлюбу. Было падкрэслена вялікае значэнне таксама пасляшлюбнай працы: існавання суполак маладых сем’яў, сустрэч святароў з сем’ямі, стварэння асацыяцый сем’яў і цэнтраў дапамогі сем’ям. Як было адзначана, сям’і як суб’екту евангелізацыі павінна быць нададзена вялікае значэнне.
Зараз кардыналы, біскупы, каталіцкія сем'і рыхтуюцца да еўрапейскай сустрэчы ў Мадрыдзе "Будучыня Еўропы праходзіць праз сям'ю", дзе адзначаць свята святога Сямества з Назарэту 27 снежня. Папа Бенедыкт 16 адрасуе ўдзельнікам сустрэчы сваё прывітанне. Прыпомнім словы, сказаныя кардыналам Казімірам Свёнткам.
Дадам яшчэ важную абвестку: 17 снежня прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузэк прыняў прадстаўнікоў з дзясятка еўрапейскіх краін - дэлегатаў руху ў абарону жыцця "PRO LIF", якія прынеслі яму сваю Петыцыю з крыкам аб дапамозе захаванню жыцця на планеце Зямля. Як адзначваюць аглядальнікі, упершыню такі дакумант згодна прыняты самымі рознымі рэлігійнымі і свецкімі асацыяцыямі і рухамі, мае подпісы паўмільёна жыхароў Еўропы - ад Партугаліі да Грэцыі, ад Ірландыі да Літвы. Галоўнае сцверджанне гэтага Ліста - што ўсе адказныя за прыняццё глабальных рашэнняў , ад структур да асоб - павінны паважаць правы чалавека ад натуральнага зачацця да натуральнай смерці, абараняць натуральную сям'ю на трывалым фундаманце шлюбу мужчыны і жанчыны. У Петыцыі да Еўрапейскага Парламанту ёсць патрабаванне спыніць фінансаванне на праграмы, якія скарыстоўваюць эмбрыёны для навуковых пошукаў і новых вытворчасцей.











All the contents on this site are copyrighted ©.