2009-12-16 14:42:51

У Ватыкане прысутныя журналісты пазнаёміліся з Пасланнем Папы на Сусветны Дзень Міру 2010-га году


Сустрэча адбылася 15-га снежня ў Прэсавым Бюро. Загаловак паслання гучыць: “Калі хочаш умацоўваць мір, сцеражы твор стварэння”. Свяцейшы Айцец піша ў пасланні аб адказнасці за даручаны нам свет і за будучыя пакаленні, чаго выяўленнем ёсць менавіта турбота пра прыроду. Аб гэтым прыпаміналі таксама папярэднікі Бэнэдыкта 16, падкрэсліваючы патрэбу большай экалагічнай свядомасці ды ўзмацаванне сувязяў паміж чалавецтвам а Стварыцелем.
І так пасланне на Сусветны Дзень Міру, які ўшаноўваецца Касцёлам 1-га студзеня, з”яўляецца своеасаблівым кампэндыюмам каталіцкага навучання адносна гэтага пытання. Папа прыпамінае здзейсненае чалавекам знішчэнне прыроды, што давяло да пагражалных кліматычных змен. Указвае этычныя прынцыпы, якімі трэба кіравацца адносна створанага свету, ў гэтым да самога чалавека, які мае асаблівую ролю. Робіць заклік да глабальнае салідарнасці ў эканоміцы зямнымі рэсурсамі, асабліва энэргіяю, а таксама да перамены стылю жыцця і дагэтуляшнче мадэлі развіцця на больш памяркоўную і менш эгаістычную. Заклікае таксама да знішчэння ядзернае зброі, якая ёсць пагрозаю не толькі чалавецтву але і для самога свету. Гэта ўсё, як сказаў кардынал Рэнато Мартіно, які пазнаёміў усіх прысутных з пасланнем, мае паказаць прыкладную “дарогу міру”.
Кардынал Мартіно, які ёсць прэзыдэнтам Папскае Рады “Юстыцыя эт Пакс” ( Справядлівасць і Мір) выказаў надзею, што сустрэча на вярхах у Капенгагене адносна клімату давядзе да пагаднення багатых краін з беднымі на тэму аховы нашага зямнога шару.








All the contents on this site are copyrighted ©.