2009-12-16 14:13:39

Агульная аўдыенцыя Свяцейшага Айца ў сераду 16-га снежня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа паломінікаў і вернікаў з кожнага кутку свету.
У сваёй сённяшняй катахэзе Свяцейшы Айцец пазнаёміў вернікаў з асобаю сярэднявечнага тэолага і філозафа Яна з Солізбуры.
RealAudioMP3
Нарадзіўся ён каля 1120-га году. У гадах 1136-1148 браў вучобу ў найлепшых настаўнікаў Ангіі. Затым эміграваў у Францыю, з пачатку ў Парыж, затым у Шартры, які быў цэнтрам тагачаснае культуры і спэкулятыўных навук і літаратуры.
Бэрнард з Клерво,- сказаў далей Папа ў сваёй катахэзе,- пазнаёміў яго з арцыбіскупам Кантэнбэры і той прыняў яго на свайго сакратара і дарадчыка.
Быў прызнаным дыпламатам, асабліва ў цяжкім перыядзе напружанняў паміж каралём Гэнрыкам ІІ, які жадаў вырашаць аб унутраных справах Касцёла, а Папам Рымскім Адрыянам ІV.
Калі з гэтае прычыны,- зноў сказаў Бэнэдыкт 16,- чарговы біскуп Кантэнбэры Тамаш Бэкэт быў выгнаны у Францыю, Ян суправаджаў яго і надалей ўздымаў дыпламатычныя захады. У 1170-м годзе абодва вярнуліся ў Англію. Апошнія гады жыцця, ад 1176 па 1180 год Ян правёў у Шатры як біскуп гэтага гораду.
Існуе багатая карэспандэнцыя,- сказаў на заканчэнне Свяцейшы Айцец,- з якой можам даведацца аб долі Яна, а ягоныя два найбольш вядомыя творы гэта “Мэталёгікон” у якім стае ў абароне лёгікі і філазофіі ў грамадзкім жыцці ды “Політратікус”,- трактат аб філазофіі і тэалогіі палітыкі, ў якім Ян задумваецца над неабходнымі ўмовамі адносна справядлівага выконвання ўлады.
Пад канец аўдыенцыі ўлады гміны Інтод, што ляжыць на поўначы Італіі, ў якой Папа адпачываў ў часе сваіх летніх канікулаў, уручылі Бэнэдыкту 16 пачэснае грамадзянства сваёй гміны.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.