2009-12-15 14:26:09

"Карытас" Гродзенскай дыяцэзыі праводзіць дабрачынную акцыю напярэдадні святаў Нараджэння Пана


Па добрай традыцыі, каталіцкі дабрачынны фонд «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі напярэдадні святаў Божага Нараджэння арганізуе акцыі дапамогі дзецям. На працягу месяца ва ўсіх парафіях дыяцэзіі плануецца распаўсюдзіць каля 15 тысяч вігілійных свечак, грошы ад продажу якіх будуць прызначаны на летні адпачынак, гігіенічныя сродкі і пачастункі для дзяцей.
Вігілійная свечка з’яўляецца знакам прысутнасці Хрыста сярод Яго вызнаўцаў і сімвалам салідарнасці з тымі, хто жыве ў нялёгкіх умовах, асабліва з дзецьмі з бедных і шматдзетных сем’яў.










All the contents on this site are copyrighted ©.