2009-12-14 13:32:35

Рым. Студэнты папскіх ВНУ - ксяндзы, семінарысты і свецкія - мелі святую Імшу і потым цёплую сустрэчу з беларускімі біскупамі і святарамі, якія прыбылі
ў Вечны горад з візітам ad limina.


RealAudioMP3 Сустрэча адбылася ў касцёле Святога Збаўцы на хвалях. І хіба ў свеце Інтэрнэтаўскіх і медыйных бурных хваляў сучаснага свету месца, дзе ў айцоў-палатынаў сталася традыцыяй збірацца беларусам ў Італіі, сапраўды ратавальнае. Мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім бацькоўскім казанніі падчас святой Імшы прыгадаў, што Бацькаўшчына чакае на сваіх дачок і сыноў, якія ўсім на радасць добра вучацца ў рымскіх ВНУ.“Для вас час навучання, у нейкім сэнсе з’яўляецца часам Адвэнту, часам фармацыі не толькі ў навуцы, але і ў духоўным жыцці. Рым – гэта вялікі горад, у якім разам з вялікімі каштоўнасцямі існуюць і вялікія спакусы. Але памятайце, Рым, гэта перш за ўсё, горад з вялікай хрысціянскай гісторыяй. Карыстайцеся гэтым! Клапаціцеся аб тым, каб у будучыні, калі вернецеся на Радзіму, быць сапраўднымі бэтлеемскімі зоркамі. Зоркамі, якія свецяць не толькі ў сферы навукі, але, што найважнейшае, свецяць хрысціянскай любоўю ў штодзённым жыцці!”, сказаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. А потым адбылася цёплая сустрэча, дзе ўдалася пагутарыць з героямі падзеі.(Рэпартаж)








All the contents on this site are copyrighted ©.