2009-12-12 11:54:29

Рым. Працягваюць свой візіт ad limina біскупы Беларусі. У яго межах яны мелі сустрэчы на Радыё Ватыкана


11 снежня 2009 г. у межах візіту каталіцкіх біскупаў нашай краны ў Апостальскую Сталіцу беларускія іерархі сустрэліся з дырэктарам праграм Ватыканскага радыё айцом Анджэем Капроўскім і супрацоўнікамі беларускай рэдакцыі айцом Клодам Рабінэ і Янкам Мойсікам. Падчас сустрэчы абодва бакі абмяняліся меркаваннямі адносна сваёй працы, а прадстаўнікі Ватыканскага радыё выказалі надзею на больш цеснае супрацоўніцтва са СМІ Касцёла Беларусі. У сваю чаргу іерархі атрымалі магчымасць выказаць свае прапановы і пажаданні наконт працы беларускай секцыі Ватыканскага радыё. Госці выказалі надзею, што праграмы беларускай секцыі радыё будуць адзначацца большай актуальнасцю і больш ясна адлюстроўваць сітуацыю Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне. Таксама каталіцкія біскупы Беларусі спадзяюцца, што праграмы Ватыканскага радыё і далей будуць садзейнічаць евангелізацыі і міжхрысціянскаму дыялогу ў Беларусі. Госці адзначылі, што Ватыканскае радыё застаецца аўтарытэтным голасам Каталіцкага Касцёла і Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Беларусі. У наступным годзе беларуская секцыя радыё Папы адзначыць сваё 60-годдзе.catholic.by











All the contents on this site are copyrighted ©.