2009-12-11 13:41:00

19-га сьнежня ў Віцебскай дыяцэзыі ў восьмы раз распачнецца калядны фэстываль "Дні хрысьціянскай культуры 2009-2010"


У памяшканні ВДУ ім. П. М. Машэрава адчыніцца фотавыстава працаў брата Карнэлія Кансэка SVD “Сям’я – крыніца жыцця і любові”, а 11-ай гадзіне ў канферэнцзале ВДУ пачнецца III міжнародная канферэнцыя “Божае Нараджэнне ў кантэксце беларускай культуры”. Удзел у ей прымуць святары,навукоўцы, паэты, філолагі, мастакі, педагогі і студэнты з Беларусі, Ізраіля, Індыі, Шры-Ланкі, Польшчы, Кітая.
Таксама падчас фестываля адбудуцца фотавыстава працаў А. А. Ужгародскага “Храмы Віцебска”, выставы творчасці гурткоў ГЦДТ і нядзельных школаў парафій Віцебскай дыяцэзіі ў Абласным мастацеім музеі, канцэрты каляднай песні, музычны фестываль “Зорка з Бэтлеему” у Мёрах, конкурс батлеек у ВДУ ім. П. М. Машэрава. Завершыць фестываль 04. 01. 10 традыцыйная мастацкая выстава і канцэрт для хворых у абласным клінічным шпіталі.
Усе гэтыя мерапрыемствы пройдуць з блаславення біскупа віцебскага Уладзіслава Бліна пры дапамозе дабрачыннага таварыства “Карытас”.











All the contents on this site are copyrighted ©.