2009-12-09 14:26:28

Бэнэдыкт 16 на Гішпанскай Плошчы у Рыме



Пасьля абеду 8-га сьнежня на Сьвята Непарочнага Зачацьця Найсьвятой Дзевы Бэнэдыкт 16 наведаў славую Гішпанскую Плошчу ў Рыме. Там знаходзіцца статуя Божае Маці, якая стаіць на антычнай калоне і ўвекавечвае догму Непарочнага Зачацьця Марыі.
Перад прыбыцьцём на Гішпаснкую Плошчу Бэнэдыкт 16 наведаў Касьцёл Найсьвятой Тройцы. Сьвятая Тройца на Гарах над славутай гішпанскай лесьвіцай- парафія рымлянаў французскага паходжаньня з пэрыяду ўцёкаў ад Напалеона Банапартэ. У ёй Папа сустрэўся таксама з прадстаўнікамі камэрцыйных структур, што маюць свае магазіны блізка гэтае славучае плошчы. Дарэчы ёсьць тут не толькі найбагацейшыя буцікі, але і шмат танных магазінаў, якімі часта кіруе моладзь.
Перад статуяй Марыі сабраліся тысячы рымлянаў і турыстаў з цэлага сьвету на чале з Вікарыям Рымскае Дыяцэзыі кардыналам Вальліні. Быў таксама прысутным і мэр Вечнага Гораду Алеманно. З усімі імі Папа памаліўся перад статуяй Марыі ды аддаў Ёй пашану.
У прамове да прысутных Папа гаварыў аб Непарочнай як аб пуцяводнай зорцы для вернікаў, якія часта пачуваюць сябе быццам-бы ёсьць акружанымі сіламі зла. Асабліва адмоўную ролю ў распаўсюджваньні зла адыгрываюць масс-мэдыя, якія выкарыстоўваюць без літасьці людзей і сэнсацыйныя здарэньні альбо аблудна спачуваюць. Не спрыяе гэта тварэньні атмасфэры грамадзкага даверу і ўзаемнае пашаны RealAudioMP3
“Горад гэты мы ўсе. Кожна дае ўклад у ягонае разьвіцьцё і маральны клімат як у добрым так і дрэнным значэньні. Цераз сэрца кожнага з нас праходзіць мяжа паміж дабром і злом і ніхто не павінен асуджаць іншых. Масс-мэдыя намагаюцца ўзбуджаць у нас пачуцьцё быць заўсёды “бачнымі”, так як бы зло тычылася выключна іншых, а некаторыя рэчы ніколі не мелі нам здарыцца. Тымчасам мы усе “акторы” , нашыя паводзіны маюць уплыў на іншых як у злу так і ў дабру . Мы часта наракаем на забруджаньне паветра ў горадзе.- сказаў далей Папа. Але ёсьць яшчэ іншы род забруджаньня: гэта забруджаньне душы, якая робіць сумнымі нашыя твары, схіляе да таго, што мы не бачым сябе ўзаемна. Горад твораць чалавечыя твары, але на жаль зборнае зьявішча можа прысланіць інхі глыбейшы прыём. Мы тады бачым усё павярхоўна. Людзі стаюцца целамі, а гэтыя целы трацяць душу, пераменьваюцца ў рэчы, прадметы без твараў, якія можна выменьваць і прымяняць”.
На заканчэньне Папа заахвоціў жыхароў Рыму ўслухоўвацца ў маўклівае маўчаньне Марыі, каб “там дзе ўзьнік грэх, там яшчэ больш разьлілася ласка”.








All the contents on this site are copyrighted ©.