2009-12-09 14:27:16

22-га сьнежня адбудзецца прэс-канфэрэнцыя і калядная сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з журналістамі і працаўнікамі СМІ


Прэс-канферэнцыя будзе прысвечана вынікам візіту ad limina біскупаў з Беларусі ў Апостальскую Сталіцу, які адбудзецца з 11 па 17 снежня гг. У заключны дзень візіту ў Ватыкан, 17 снежня, Святы Айцец удзеліць аўдыенцыю беларускім іерархам, падчас якой звернецца да біскупаў са спецыяльнай прамовай.

На заканчэнне прэс-канферэнцыі адбудзецца калядная сустрэча з Мітрапалітам і дзяленне аплаткам.

У межах сустрэчы будзе магчымасць запісаць віншаванне арцыбіскупа Кандрусевіча з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.